Вершы. Пераклады. Проза. Успаміны
27.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 420 г
Purchase
Апісаньне
Вершы. Пераклады. Проза. Успаміны / Кастусь Севярынец ; укладанне і прадмова Ганны Севярынец ; пасляслоўе Таццяны Севярынец, Дарʼі Севярынец (Панкевіч). – Мінск : Выдавец Цымбераў Р. М., 2022. – 320 с.

ISBN 978-985-7303-21-2
У кнігу выбраных твораў паэта, перакладчыка, журналіста Кастуся Севярынца (1952–2021) увайшлі найбольш значныя тэксты, напісаныя ім у розных жанрах і на розных мовах. Прафесійны рэпарцёр, які знаходзіўся ў віры беларускіх падзей канца ХХ стагоддзя, чуйны паэт, які адгукаўся на эмацыйныя выклікі свайго часу, Кастусь Севярынец стварыў пярэстую і каляровую карціну беларускага сусвету эпохі позняга СССР і ранняй Беларусі, занатаваў спадзевы, расчараванні, назіранні і рэфлексію свайго часу.
У кнігу увайшлі аўтарскія тэксты, напісаныя на беларускай і расейскай мовах, а таксама ягоныя пераклады з расейскай на беларускую і з беларускай на расейскую.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе з нешматлікіх зборнікаў розных гадоў, — гэта адбіткі шляху душы. А для аўтара — яшчэ і прытулак памяці. Бо за кожным вершам — ці жыццёвая сітуацыя, ці шчаслівая сустрэча, ці роздум на самоце. Магчыма, і ў чытача яны закрануць нейкія запаветныя струны, адгукнуцца радасцю ці болем, паклічуць да сумоўя.
Канстандзінас Кавафіс (1863–1933) – сёння агульнапрызнаны як найбуйнейшы сярод паэтаў, якія пісалі на навагрэцкай мове. Большую частку свайго паэтычнага даробку стварыў, ужо дасягнуўшы саракагадовага ўзросту. Тым не менш, пры жыцці быў амаль не вядомы.