Праведная галеча
13.40 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 290 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Праведная галеча : [раман] / Франс Эміль Сіланпя ; пераклад з фінскай Якуба Лапаткі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 184 с. — (Cерыя “Noblesse Oblige”).
ISBN 978-985-7210-28-2.
Франс Эміль Сіланпя — адзіны фінскі пісьменнік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1939). За мяжой сваёй краіны ён стаў вядомы пасля публі кацыі рамана «Праведная галеча». У творы па-мастацку дасканала ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы — ад нараджэння ў нястачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей “чырвонай эпохі”.
“Праведная галеча” — гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага “ядлаўцовага” народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага “маленькага чалавека”.
Пераклад з фінскай паводле выдання:
Frans Emil Sillanpää. Hurskas Kurjuus. Nuorena nukkunut.
Ihmiset suviyössä. Kustannusosakeyhtiö Otava. Helsinki, 1955

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар больш як дзесятка паэтычных зборнікаў, шматлікіх апавяданняў, шэрагу аповесцяў і раманаў, а таксама драматургічных твораў. Кніга прапануе некалькі найбольш вядомых аповесцяў і апавяданняў пісьменніка, з якімі, несумненна, будзе цікава пазнаёміцца шырокаму колу чытачоў.
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .
Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.