Проза
Няма на складзе
“Прыгоды Шэрлака Холмса” — першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, “Скандал у Багеміі” ці “Стракатая стужка”, што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Прыпавесьці клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава (1924 2003) упершыню выдаюцца ў перакладзе на ангельскую мову.
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі напісаныя на сумежжы тысячагоддзяў аповесці Барыса Пятровіча “Стах” і “Пуціна”, у якіх яскрава спалучыліся рысы рысы экзістэнцыялізму, класічнага пісьма і стылёвага авангардызму.
Няма на складзе
Стыль шчырага і бескампраміснага рэалізму Аляксея Карпюка (1920-1992) балансуе на мяжы дакументалістыкі і мемуарыстыкі. Суровая, асабіста перажытая праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Апавяданні пісьменніка, як кадры, выхапленыя фотааб’ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і паваеннага беларускага жыцця з яго каханнем, трагізмам і досціпам.
Няма на складзе
“Пыха і перадузятасць” — другі раман англійскай пісьменніцы Джэйн Остэн (1775–1817), які выйшаў у 1813 годзе, адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры. Паўплываў на развіццё жанру любоўнага рамана і зрабіўся адным з самых яркіх яго ўзораў. Вылучаецца непаўторнай остэнаўскай іроніяй і можа лічыцца энцыклапедыяй жыцця дробнапамеснага англійскага дваранства на мяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў.
Няма на складзе
“Пячора” — раман знакамітага партугальскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1998 года Жазэ Сарамагу (1922–2010). У творы пісьменнік звярнуўся да міфа аб пячоры Платона.
Сям’я вясковых ганчароў прадае свой посуд у аграмадным Цэнтры, дзе людзі жывуць, працуюць, наведваюць крамы. Але іх вырабы не патрэбны ў горадзе — посуд перасталі пакупаць. Хутка і ганчары становяцца жыхарамі Цэнтра. Пераезд памяняе жыццё цэлай сям’і.
Няма на складзе
Сяргей Вераціла сваёй прозай працягвае традыцыі, закладзеныя Кузьмой Чорным, Міхасём Стральцовым, Алесем Жуком. Тонкі лірызм твораў спалучаецца з глыбокім псіхалагічным аналізам, а характар герояў раскрываецца на фоне будзённых сітуацый, якім пісьменнік надае рамантычную афарбоўку. Прырода падкрэслівае ўнутраны свет лірычнага героя.
Няма на складзе
Галоўны герой кнігі (ён жа аўтар) — чалавек надзіва шчыры: ён без крывадушнасці асэнсоўвае падзеі ўласнага жыцця, паказваючы не толькі станоўчыя бакі сваёй асобы, але і звяртаючы ўвагу на жыццёвыя памылкі, негатыўныя якасці характару.
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі раман “Менада і яе сатыры”, апавяданні “Рай даўно перанаселены”, “Дараванне”, “Бязлітасны мой воін”, а таксама шэраг апавяданняў.
Няма на складзе
Кніга Анатоля Бутэвіча — займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак.
Няма на складзе
Творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / Уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі; Прадм. А. Сідарэвіча; Камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 696 с. + [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).
Няма на складзе
У кнігу выбраных твораў аднаго зь лідэраў украінскага постмадэрнізму Аляксандра Ірванца (нар. у 1961 г.) уваходзяць раман “Роўна / Ровно”, які належыць да жанру антыўтопіі, а таксама п’есы, якія ставіліся ў Польшчы, Нямеччыне, Украіне, Казахстане і Люксэмбургу, і ягонае скандальнае апавяданьне “Дзень Перамогі”.
Няма на складзе
Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Замагільны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае цікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай? Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русалкі клічуць.
Няма на складзе
Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету”.
Няма на складзе
Раман Іржы Гаічка “Рыбіна кроў” — гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных узрушэнняў канца дваццатага стагоддзя і гісторыя разбурэння вёскі, якая пала ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. “Рыбіну кроў” можна чытаць як аповед аб змаганні маленькіх людзей з вялікай уладай і як аповед аб змаганні маленькіх людзей за сваю ідэнтычнасць, сваё месца ў часе і прасторы. I ў першым, і ў другім выпадку беларускі чытач знойдзе шмат паралеляў з уласным жыццём.
Няма на складзе
Масква 2000-х.
Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы.
Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.
Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.
Няма на складзе
“Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” — адна з самых вядомых і самых “казачных” ісландскіх сагаў. У дадзеным выданні ўпершыню арганічна аб’яднаныя тры асноўныя рэдакцыі твора. Гэта дае магчымасць пазнаёміцца з найбольш поўнай версіяй гісторыі пра чароўны меч Цюрвінг, Анганцюра і ягоных братоў-берсеркаў, а таксама — пра бясстрашную ваярку Хэрвёр і конунга Хэйдрэка.