Проза
Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.
Пра гэтую кніжку Алеся Місуны нехта скажа: «Кніжка ўспамінаў». І будзе мець рацыю, бо нават пад павелічальным шклом у ёй не знойдзеш хоць друбінкі выдуманага. Усё было! І ўсё ж гэта больш, чым успаміны. Гэта — малюнак, дзе за буйнымі, кожным разам нечаканымі і глыбокімі зместам слядамі пэндзля, відаць тыя падзеі, тыя людзі з іх светаадчуваннем, тое жыццё, часта — змаганне за жыццё… Пярлінкі кароткіх апавяданняў вабяць сённяшняга чытача духам таго даўняга, ужо забытага і незваротнага часу, побыту, сярод якога прайшло маленства аўтара.
Няма на складзе
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.
Няма на складзе
Гэта кніга для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям. Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі.
Няма на складзе
Дзеянне навэлы адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага краю.
Няма на складзе
Перавыданне па-беларуску легендарнага рамана Джорджа Оруэла “1984”. Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры, раман-папярэджанне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадству.
Няма на складзе
Напаўбіяграфічны раман сучаснага нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна (нар. 1956 г.) крытычна разглядае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых. Творчасць аўтара, у якой ён паўстае нязменным прыхільнікам “маргіналаў”, людзей, вымушаных жыць на мяжы грамадства, ацэненая шэрагам літаратурных прэміяў, у тым ліку найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі (1995).
Няма на складзе
Anarchy in the UKR — гэта ментальнае падарожжа ўглыб украінскай тэрыторыі і гісторыі ў пошуках адказу на пытанне, што ёсць воля-вольніца-анархія. Наведванне аўтарам махноўскіх мясьцінаў і ўрбанізаванай Харкаўшчыны вядуць да неспадзяваных высноваў.
Няма на складзе
Раман аднаго з найбуйнейшых польскіх аўтараў ХХ ст. Вітальда Гамбровіча, поўны чорнага гумару, працягвае камедыйныя традыцыі вялікіх майстроў мінуўшчыны Рабле, Сэрвантэса, Філдынга.
Няма на складзе
Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў да стагодзьдзя газэты “Наша Ніва”.
Няма на складзе
Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца…
За гэтую кнігу аўтар уганараваны прэміяй імені Ежы Гедройца за 2018 год.
Няма на складзе
Пад вокладку з назваю “PLAY.BY” сабраныя ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта “Белорусские Новости” (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага Мінулага.
Няма на складзе
Аўтар працягвае ўплятаць каснікі жыцця ў плынь свайго літаратурнага ўяўлення, якая пазначана берагамі папярэдніх кніжак “Апостраф” і “Азярод”.
Няма на складзе
У сваім аўтабіяграфічным рамане, які набыў сусветную вядомасць, знакаміты французскі пісьменнік Рамэн Гары згадвае дзяцінства ў Вільні і Варшаве, юнацтва ў Ніцы, маладосць у Афрыцы і Англіі падчас другой сусветнай вайны. Ён робіць усё, каб выканаць абяцанне і апраўдаць матчыну самаахвярнасць і бязмежную любоў. Маці верыла, што аднойчы яе сын стане французскім амбасадарам, кавалерам Ганаровага легіёна, знакамітым пісьменнікам. Усе прароцтвы здзейсніліся…
Няма на складзе
У рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь.
Няма на складзе
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...
Няма на складзе
“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.
Няма на складзе
Варвара Станкевіч, пятнаццацігадовая школьніца з Вільнюса, выпадкова набыўшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго ў Вільню сярэдзіны XVI стагоддзя, дзе знаёміцца з юным шляхцічам Міхалам Саколічам. Ім выпадзе даведацца пра таямніцу люстраў, пабываць пры каралеўскім двары Жыгімонта II Аўгуста і Барбары Радзівілл і апынуцца ў самым віры інтрыг і змоў.