Выдавец Логвінаў Ігар
Няма на складзе
Адзін з найвыбітнейшых польскіх паэтаў і драматургаў ХХ стагодзьдзя Зьбігнеў Гэрбэрт (1924—1998) таксама шырока вядомы сваімі кнігамі эсэ, перакладзенымі на шматлікія мовы сьвету. У кнізе “Спроба апісаньня…”, першым асобным выданьні эсэістыкі Гэрбэрта па-беларуску, сабраныя дзесяць эсэ з трох ягоных кніг.
Няма на складзе
У кнізе шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі. З адлегласці, дыстанцыйна, варта глядзець і на самога паэта.
Няма на складзе
Арашонак аддае асаблівую ўвагу літаратуры, якая падрывае ўзаконеныя формы дыскурсу сваім маркіраваным ад іх адрозненнем. Лагічны шэраг — Нерваль, Арто, Бероўз, Бербедэр і Арцём Арашонак.
Няма на складзе
Уладзімер Арлоў выдаў пяць паэтычных кніг. Адна зь іх — “Паром празь Ля-Манш”, пераствораная па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, прынесла аўтару міжнародную прэмію “Эўрапейскі паэт свабоды” (Гданьск, 2010). Пад гэтаю вокладкай выбраныя вершы мінулых гадоў сустрэліся з напісанымі ў апошні час. Падтрымліваючы даўнюю традыцыю беларускай лацінкі, Уладзімер Арлоў выпускае сваю новую кнігу ў дзьвюх вэрсіях.
Няма на складзе
Зборнік твораў і перакладаў ляўрэатаў конкурсу маладых літаратараў, праведзенага РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтар" у 2009 годзе.
Няма на складзе
Арцём Арашонак у сваёй кнізе “Сэнр’ю” перакідвае ніцяныя масткі ад адной цывілізацыі да другой, ад культуры да культуры.
Няма на складзе
Гэты зборнік – своеасаблівая творчая справаздача Таццяны Сівец і яе спробы працы ў розных жанрах: тут і вершы, і проза, і драматургія, і пераклады... Ды ўсё ж паэзія застаецца на першым месцы. І тая палова зборніка, якую займаюць вершы, — гэта лепшая палова яго.
Няма на складзе
Гэта — першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах.
Няма на складзе
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы з чатырнаццаці зборнікаў Богдана Задуры. Аўтар — бясспрэчны класік сучаснай літаратуры, адзін з найвядомейшых у Польшчы і за яе межамі паэтаў, перакладзены на многія мовы. "Труны з Ікеі" ў перакладах Андрэя Хадановіча — першае выданне знакамітага паэта ў Беларусі.
Няма на складзе
“Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным” — кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласным вызначэнні, іншакраінцам.
Няма на складзе
Напружыць усе сілы і паглядзець праз свае маскі ў гэтай кнізе. Зрабіць некалькі колаў па пакоі і падыйсці да Гары. Пабачыць у яго акулярах свой адбітак. Паглядзець глыбей. Яшчэ глыбей. Наскрозь. Супасці з гэтай маскай назаўжды. Нарэшце ахапіць Усё.
Няма на складзе
У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак.
Няма на складзе
Калі твая зброя — кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты — гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў — без ваганняў бяры ў рукі кнігу.
Няма на складзе
"Калі б свайго часу Нехта, Хто Раздае Геаграфію, параіўся са мною, дык сёньня ўсё выглядала б іначай. Але Ён разьмясьціў нашую краіну менавіта там, дзе Яму заманулася. Дзякуем і за гэтае". (Юрый Андруховіч)
Няма на складзе
Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка, “Кантынэнтальны сьняданак”, пабачыла сьвет у 2012-м, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка, “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучаная, і ўлічанае ўсё альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю.
Няма на складзе
Кнігу паэта Змітра Вішнёва складаюць шэсць раздзелаў, кожны з якіх мае сваю структуру і стылістыку. За аўтарскім эксперыментам заўсёды ёсць сэнсавая глыбіня і даследаванне гэтага свету.
Няма на складзе
Год 1923. Мюрыц. Хворы на сухоты Франц Кафка знаёміцца з Дорай Дыямант ды рашаецца на тое, што раней падавалася абсалютна немагчымым: выпраўляецца зь ёю ў Бэрлін, не запытаўшыся дазволу ў бацькі, жыве з жанчынай і, нягледзячы на гэта, працягвае пісаць. Дора застаецца зь ім да самай яго сьмерці ў 1924 годзе. Гэтыя рэальныя падзеі Міхаэль Кумпфмюлер выкарыстоўвае як нагоду для таго, каб расказаць пранізьлівую гісторыю пра жыцьцё й сьмерць. Ды яшчэ пра каханьне…