Губернскі дэтэктыў
7.90 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 310 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Губернскі дэтэктыў: справа аб крывавых дукатах / Ксенія Шталенкова. – Мінск : Кнігазбор, 2017. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ; выпуск 101).
ISBN 978-985-7180-58-5
У сваім рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск XIX стагоддзя.
Рэцэнзія на кнігу Насты Грышчук на сайце Саюза беларускіх пісменнікаў.
ISBN 978-985-7180-58-5
У сваім рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск XIX стагоддзя.
1875 год. У маёнтку Пракшыных адбываецца забойства. Асоба ахвяры невядомая. Труп знойдзены ў флігелі памагатага пана Пракшына, інжынера Штэйна. Штэйна робяць скрайнім, і галоўная гераіня – Яўгенія Пракшына – бярэцца разблытаць справу. Загваздка толькі адна – дукат, знойдзены на месцы забойства...
Рэцэнзія на кнігу Насты Грышчук на сайце Саюза беларускіх пісменнікаў.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
"Паляванне на Любаву" Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем галоўная гераіня Любава і ўсе, хто сустракаецца на яе шляху. Фантастыка, паэтычны рэалізм, фантасмагорыя, сатыра, лірыка — усё сплятаецца на старонках гэтага твора, працяг якога піша самое жыццё.
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.














