Снежны чалавек
7.50 BYN
Памер: 220x290 мм
Вага: 400 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне


ISBN 978-985-6802-56-3
Паводле Eva Susso, Benjamin Chaud. Snömannen. Rabén & Sjögren, 2012.
Кажуць, Снежны чалавек жыве ў Гімалаях. Але ўяві: што, калі ён жыве зусім побач у якой-небудзь пячоры? А што, калі ён жыве там не адзін? Макс і Уна каталіся на сноўбордзе і заблукалі. I як ты думаеш, каго яны сустрэлі?
Гэтая кніга будзе цікавая аднолькава і дзецям і дарослым — для вечаровага сямейнага прачытання. Стварылі яе Эва Суса — аўтарка некалькіх шырока вядомых у Швецыі серый для дзяцей і падлеткаў, а таксама Бенджмэн Шо — адзін з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Запамінаем беларускі алфавіт яскрава ды цікава! У кнізе 33 малюнкі з гісторыямі да кожнай літары беларускага алфавіту. Сюжэты аб’ядноўваюць словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. У канцы вы знойдзеце слоўнік-падказку, каб лёгка адказаць на пытанні самых цікаўных чытачоў.
У ілюстраванай кнізе сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.