Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
5.90 BYN
Памер: 12x16.5 мм
Вага: 130 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Табукі Антоніа

Апісаньне

Сны сноў / Антоніа Табукі ; пераклад з італьянскай Вольгі Колас. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 90 с.

ISBN 978-985-7165-50-6.

Вядомы італьянскі пісьменнік Антоніа Табукі (1943–2012) уявіў сны сваіх улюбёных празаікаў і паэтаў, мастакоў і музыкаў. Цікавае падарожжа ў снах па каляровых краявідах розных стагоддзяў і краін перадаецца праз дваццаць займальных аповедаў. Мы апынаемся ў Рыме з Авідыем, у Рыбатэжу з Фернанду Песоа, у Гранадзе з Федэрыка Гарсія Лорка, у Вене з Зігмундам Фройдам, у Пізе з Джакама Леапардзі, у французскіх Ардэнах з Арцюрам Рэмбо, на тасканскім пляжы з Ашылем Клодам Дэбюсі, у маскоўскім метро з Уладзімірам Маякоўскім ці плывем з Робертам Луісам Стывенсанам на невядомы востраў…

Пераклад зроблены паводле выдання:
Antonio Tabucchi. Sogni di sodni. 14. ed. Palermo: Sellerio Editore S.r.l., 2006.


Я часта прагнуў ведаць сны ўлюбёных творцаў. На жаль, тыя, пра каго я распавёў у гэтай кнізе, не пакінулі нам начных маршрутаў сваіх думак. Вялікая спакуса падштурхнула мяне нейкім чынам выправіць становішча, звярнуцца да літаратуры, каб аднавіць тое, што згубілася. Тым не менш я мушу прызнаць, што прасякнутыя настальгіяй на невядомых снах аповеды, якія я паспрабаваў уявіць, – усяго толькі бляклыя здагадкі, бледныя ілюзіі, неапраўдападобныя гісторыі. Няхай іх прачытаць ц такімракурсе і няхай душы маіх герояў, якія цяпер сняцьсны ў іншым вымярэнні, будуць літасцівыя да свайго нашчадка-небаракі.

А. Т.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Карамазаў Віктар
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.
Дашкевіч Алег
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.
Глобус Адам
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.