Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выдавецтвы

Няма на складзе
Чарняўскі Максім
У працы аналізуецца ўнікальная калекцыя касцяных і рагавых вырабаў са стаянак Крывінскага тарфяніку. Аўтар падае падрабязную класіфікацыю прылад палявання і рыбацтва, працы і побыту. Разгледжаная тэхналогія іх майстравання, храналогія і культурная прыналежнасць.
Няма на складзе
Астравец Сяргей
Кніга належыць ня толькі пяру ды клявіятуры вядомага гарадзенскага журналіста, але і хвасту, вусам і кіпцюрам ягонага ката. Здалёк пазнавальны на вуліцах уласьнік пышных вусоў і шавялюры, быццам стары хіпан, дыназаўр неіснуючых папяровых выданьняў. Чалавек з густам. Эстэт – падкрэсьлена піша тарашкевіцай. Яго апавяданьні, быццам паштоўкі, запомненыя краявіды, тэлеграмы: з Горадні, Грунвальду, Адрыятыкі, Усходняй Нямеччыны...
Няма на складзе
Барадулін Рыгор
У кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кніг "Маладзік над стэпам", "Рунець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Адам і Ева", "Лінія перамены дат", "Вяртанне ў першы снег", "Рум", "Свята пчалы", "Абсяг", "Белая яблыня грому", "Вечалле", "Амплітуда смеласці" ды іншых.
Няма на складзе
Маркес Габрыель Гарсія
Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.
Няма на складзе
Гэтая кніга з’яўляецца першым зборнікам скандынаўскіх народных баладаў у перакладзе на беларускую мову. Творы зборніка перакладзеныя з шасці моваў: шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай і норн – а таксама суправаджаюцца арыгінальнымі тэкстамі. Тэматыку ўсіх баладаў можна сцісла апісаць як “каханне, смерць, пачвары”.
Няма на складзе
Лістота Ніна
Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзі і вядомых асобаў – мастакоў, тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей – але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі.
Няма на складзе
У кнізе беларускія дзеці, іх мамы, таты, бабулі і дзядулі знойдуць вершы, забаўлянкі-прыбабунькі, якія даўно палюбіліся польскай дзятве.
Няма на складзе
Русецкая Наталля
Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў.
Няма на складзе
Керэт Этгар
Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам / Керэт Эдгар  ; пераклад з мовы іўрыт Паўла Касьцюкевіча. – Мінск : Логвінаў, 2007. – 200 с. Цьвёрдая вокладка. ISBN 978-985-6800-32-3
Няма на складзе
Сая Kазіс
Абсалютна нестандартны пераклад Алеся Разанава. З фрывольнасцямі, жартамі і песнямі, якія, падобна на тое, напісаў замест летувіса ўласна сам перакладчык. Спектакль, які стаў сімвалам мастацкага супраціву эпохі брэжнеўскага застою, — у выглядзе тэксту, на жаль, застаецца актуальным.
Няма на складзе
Даніленка Уладзімір
Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу перадае ўкраінскі характар.
Няма на складзе
Блінец Андрэй
У кнізе распавядаецца пра дзве ваенныя падзеі, якія аб'ядноўвае адно месца здарэння. Пад Клецкам у 1506 і 1706 гг. адбыліся бітвы, якія значна паўплывалі на гістарычнае развіццё Беларусі. Разгром крымскіх татар войскам Вялікага Княства Літоўскага ў жніўні 1506 г. з'яўляецца адной з найбольш славутых перамог у айчыннай гісторыі. Бітва паміж шведскімі і расійска-ўкраінскімі злучэннямі вясною 1706 г. стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве падчас Вялікай Паўночнай вайны. У дадатках змешчаны шэраг малавядомых дакументаў XVI і XVIII стст., некаторыя з якіх друкуюцца ўпершыню.
Няма на складзе
Роўда Марыя
Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.
Няма на складзе
Лаўкрафт Говард Філіпс
Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў.
Няма на складзе
Дранько-Майсюк Леанід
Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Матэрыялы па гісторыі Полацка са складу 45 захаваных полацкіх магістрацкіх кніг XVIII ст. практычна не асвятляюцца ў археаграфічных выданнях. Дагэтуль апублікавалі ўсяго 9 дакументаў полацкага магістрата XVIII ст., з якіх толькі 2 маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі Полацка. Публікацыя актавай кнігі 1727 г. дазваляе часткова запоўніць гэты прабел.
Няма на складзе
Крачкоўская Анастасія
Анастасія Крачкоўская, стаматолаг і мама, напісала для дзяцей кнігу пра зубы. А вы ведаеце, хто самы зубасты на свеце? А як чысцяць зубы дзікія звяры і хатнія гадаванцы? Аўтарка расказвае, што ёсць у кабінеце стаматолага, і тлумачыць, для чаго патрэбныя гэтыя прылады, – каб дзеці ведалі і не баяліся.
Няма на складзе
Стальфэльт Пэрніла
Усе жывёлы і ўсе людзі паміраюць, у гэтым няма ніякае навіны. Паміраюць у зямлі чарвячкі, паміраюць камарыкі і нават змеі. Кветка, вянучы, ператвараецца ў перагной. Трава робіцца сенам дзеля каровы. Так і людзі: яны старэюць і тады нават самі ўжо хочуць памерці — мо таму, што стаміліся, ці мо таму, што сумуюць па памерлых раней… Пасля лета заўжды выпадае снег, пасля жыцця заўсёды прыходзіць смерць. І ўсім страхам тады настае канец. Толькі мёртвых робіцца ўсё больш і больш.