Наша крыжаванка
12.00 BYN
18.00 BYN
Size: 210x145 mm
Weight: 90 g
Purchase
Description
Наша крыжаванка / Укладальніца Вікторыя Багдановіч. Мінск, Тэхналогія, 2023. Абʼём — 18 с.
ISBN 978-985-458-341-9
Складанне крыжаванак – праца няпростая. Нечым яна нагадвае ткацтва, дзе нітачка за нітачкай складаецца непаўторны ўзор ручніка, посцілкі, дывана. Нельга не заўважыць падабенства паміж гэтымі дзвюма формамі людской творчасці.
Ткацкія ўзоры, змешчаныя ў гэтай кнізе, зусім не выпадковыя. Кожны з іх узяты з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Аднак іх фрагментарнасць, незавершанасць мусіць нагадаць нам пра тое разбурэнне, якое цягам стагоддзяў перажывала нашая спадчына, традыцыя і культура і якое візуальна можна ўявіць так, быццам моль аб’ела тканае палатно. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі – гэта “дзірачкі” ў посцілцы, якую можна “адрамантаваць” (“зацыраваць”), упісаўшы туды правільныя адказы.

Products You May Like
У сваёй кнізе знакаміты навуковец з Кембрыджа дыстанцуецца ад агульнапрынятага погляду на Рэнесанс як на з’яву чыста італьянскую, новую, якую лёгка аддзяліць ад часоў Сярэднявечча. Ён падкрэслівае захаванне сярэднявечных традыцый у літаратуры і мастацтве, працэс творчай адаптацыі класічных форм і каштоўнасцяў да новага культурнага і сацыяльнага кантэксту як у Італіі, так і па ўсёй Еўропе.
Францішак Скарына — адна з самых вывучаных і разам з тых адна з самых загадкавых асобаў у беларускай гісторыі. Волат еўрапейскага Рэнесансу, арыгінальны мысляр і мастак… Мы многае ведаем пра Скарыну, але ў ягонай біяграфіі ўсё яшчэ застаецца шмат прагалаў і неразгаданых таямніц.
Папулярныя нарысы пад назвай «Логіка», напісаныя дацэнтам, кандыдатам філасофскіх навук Паўлам Баркоўскім, прызначаныя для людзей розных узростаў, якія цікавяцца адной з самых старажытных навук у гісторыі чалавецтва. Кніга можа быць карысная выкладчыкам і студэнтам філасофскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцяў ВНУ і ССНУ.