Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

VOLUMEN.2

VOLUMEN.2
11.00 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 190 g

Purchase


PoetryМедысонтБараноўскі Міхал

Description

VOLUMEN.2 : вершы / Міхал Бараноўскі. – Мінск : Медысонт, 2020. – 102 с.

ISBN 978-985-7261-14-7.

Гэта другі паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе “Volumen.2”, былі напісаны ў перыяд з восені 2018 па вясну 2020 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Полымя”, “ЛіМ”. Адна з нізак была ўганараваная літаратурнай прэміяй “Экслібрыс” (2019).

Кніга складаецца з сямі раздзелаў, у якіх аўтар спрабуе разважаць як над асабістымі, так і над грамадскімі пытаннямі: адказнасць за свой выбар і прынятыя рашэнні, вечнае адзінства ды супрацьстаянне эраса і танатаса, памяці і бяспамяцтва, унутранай свабоды і несвабоды, пошуку гармоніі ў негарманічным свеце. Нягледзячы на тое, што прадстаўленыя вершы выкананы ў рознай эстэтыцы, аўтар спрабаваў захаваць, з большым ці меншым поспехам, індывідуальны почырк і вельмі спадзяецца, што чытач знойдзе ў кнізе "свой" верш, ці нават некалькі.

Міхал Бараноўскі
ФРАГМЕНТ З КНІГІ

*
не двухгаловы арол
не ожэл
з раскіданага
але свайго гнязда
паходжу
неба п'ю шэрань
і шэрані гэтай малюся
на мяжы ільдоў
сівым валуном
па смерці сваёй
абярнуся
а пакуль пажыву
на сваю галаву
упоперак крыўды і праўды
буду сам называць
буду сам выбіраць
уласную волю і краты
і няхай языкі
на чатыры бакі
словы мае расцягаюць
буду вялікім
буду малым
калі сам таго пажадаю

Дзіў напамінам
пакінуў пяро
знік у нерушы сцюжнай
пёрка тоне
нібы ў пяску
у сподзе тваёй фрэндстужкі


ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Поццы Антонія
Антонія Поццы (1912–1938) – выдатная італьянская паэтка, якая пры жыцці не апублікавала ніводнага верша. Першы яе паэтычны зборнік выйшаў толькі пасля яе трагічнай смерці. У прадмове да другога выдання зборніка адзін з найбуйнейшых італьянскіх паэтаў ХХ ст., нобелеўскі лаўрэат Эўджэніа Мантале назваў яе «адзінай сапраўднай жанчынай-паэтам, якую бачыла Італія ў дваццатым стагоддзі».
Леапардзі Джакама
Джакама Леапардзі (1798 – 1837) – адна з самых значных постацяў шматвяковай італьянскай паэзіі. Лірычны герой яго рамантычнай, з элементамі эстэтыкі, лірыкі – асоба, якая пастаянна знаходзіцца ў разладзе з сабою і імкнецца да ўцёкаў ад самае сябе.
Гамер
У том 2 гэтага выдання увайшлі апошнія 12 песень (XIII—XXIV) «Іліяды» разам з каментарамі, змешчанымі ў зносках, слоўнікамі і спісам дадатковых крыніц дзеля больш поўнага разумення твора сучасным чытачом.