12.00 BYN
16.90 BYN
Size: 205x260 mm
Weight: 520 g
Purchase
out of stock
Description
Біл разумны, а Бола вясёлая / Мастак Гуніла Бэргстрэм; пераклад Андрэя Хадановіча, падрадкоўны пераклад са шведскай Алесі Башарымавай і Надзі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 68 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 18).ІSBN 978-985-7180-35-6
Пераклад зроблены паводле выдання:
Gunіlla Bergström text & bіlder “Stora boken om Bіll & Bolla… han så klok och hon en stolla”, Rabén & Sjögren, Stockholm, 2007.
Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?
Пра аўтарку і кнігу
Шведская дзіцячая пісьменніца ды ілюстратарка Гуніла Бэргстрэм нарадзілася ў Гётэборгу (Швецыя) у 1942 годзе.
Кніга “Прыгоды Біла і Болы: вершыкі ды прыколы” выйшла ўпершыню ў 1978 годзе.
Біл толькі што стаў старэйшым братам, ён пачуваецца найшчаслівейшым ва ўсім свеце. Але час ідзе, і усе разумеюць, што з яго малодшай сястрычкай Болай штосьці не так: Бола зусім не размаўляе.
У кнізе паказанае і шчасце, якое нясе малодшая сястра, і гора і боль, калі ўсе даведваюцца, што яна асаблівая.
У 1979 годзе выйшаў працяг кнігі пра Біла і Болу — “Пра Болу і ейнага брата: бязглузда і глуздавата”. А ў 2007 з’явілася “Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, а Бола вясёлая”, якая складалася з двух папярэдніх кніг пра Біла і яго сястру.
Напісаць гэтыя кнігі Гунілу Бэргстрэм падштурхнула сітуацыя ва ўласнай сям’і: у яе самой двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.
Фрагмент з кнігі Паглядзець

Products You May Like
З вамі ізноў Дзюнэ! Самая шчаслівая дзяўчынка ў свеце. Сёння яе апошні дзень у першым класе. Усе дзеці падрыхтаваліся да свята заканчэння школы. Але раптам нехта грукае ў дзверы класа і кліча Дзюнэ ў калідор. Здарыўся няшчасны выпадак. Дзюнэ нерухомее...
sale
Казка пра маленькага ляніўца Сплюшку, які меў незвычайную здольнасць: штоночы ён са сваімі памагатымі бараніў сны сваіх сяброў, а ўдзень адсыпаўся. Праз гэта ўсе і думалі, што ён соня.
sale
Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.














