Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Выбраныя паэтычныя творы

More images

Click to enlarge
11.00 BYN
Size: 110x150 mm
Weight: 140 g

Purchase


Выдавец Колас ЗміцерPoetryBelarusian literature classicБядуля ЗмітрокСэрыя "Паэты планеты"

Description

Змітрок Бядуля / Źmitrok Biadula. Вільня, 1914.Выбраныя паэтычныя творы / Змітрок Бядуля ; укладанне Лявона Баршчэўскага. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. – 104 с. – (Паэты планеты).

ISBN 978-985-23-0210-4

Змітрок Бядуля (сапраўднае Шмул Плаўнік, 1886–1941) – класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў.


ВЕРШ З КНІГІ

Дазволь

Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі,
Як явар малады, што пад ракой стаіць,
Як залатую птушку, што жыве на волі,
Дазволь цябе любіць.
Дазволь цябе любіць за песню, што я чую,
За срэбны гучны смех, што чыстатой звініць,
За вочы ясныя, за душу маладую
Дазволь цябе любіць.
Дазволь цябе любіць за светлыя часіны,
Якія ты даеш мне ў шчасці перажыць,
За шчырае натхненне, мілая дзяўчына,
Дазволь цябе любіць.

1913


ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Архілох
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплеценыя самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна.
Артымовіч Надзея
„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія – гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш з'яўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца. Але ж усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзіны, важны верш – твой верш. Верш, які будзе ўсплываць у тваіх думках у розных неспадзяваных хвілінах і месцах. Верш – мантра, малітва, замова. Замова, мова, слова. Маўчанне – ці ж не самае таемнае і характэрнае для сакрум і прафанум ейнага жыццёва лёсу?
Тракль Геарг
Геарг Тракль (1887-1914) – адзін з самых яскравых паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму. Так называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігоддзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі з яго эксперыментамі і парываннямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.