Выбраная паэзія
7.50 BYN
Size: 110x150 mm
Weight: 130 g
Purchase
Description
Выбраная паэзія / Хаім Нахман Бялік ; пераклад з іўрыту і з ідыш. – Мінск : выдавец Зміцер Колас, 2017. – 80 с. – (Паэты планеты).
ISBN 978-985-7164-65-3
Хаім Нахман Бялік (1873–1934), родам з украінскай Жытоміршчыны, яшчэ пры жыцці здабыў славу безумоўнага класіка габрэйскай паэзіі. Пісаў у асноўным на іўрыце, але аддаваў належнае і сваёй роднай мове, ідыш. У 1921 г. атрымаў пашпарт грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1924 г. жыў у Тэль-Авіве.
ВЕРШ З КНІГІ
З іўрыту
ЗМЕСТ Паглядзець
ISBN 978-985-7164-65-3
Хаім Нахман Бялік (1873–1934), родам з украінскай Жытоміршчыны, яшчэ пры жыцці здабыў славу безумоўнага класіка габрэйскай паэзіі. Пісаў у асноўным на іўрыце, але аддаваў належнае і сваёй роднай мове, ідыш. У 1921 г. атрымаў пашпарт грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1924 г. жыў у Тэль-Авіве.
ВЕРШ З КНІГІ
Адлятае пава залатая
Адлятае пава залатая.
– У якую ты ляціш мясціну?
– Я лячу праз акіян вялікі...
– Жаніху ці занясеш вясціну?
– Добра, прынясу табе пісьмо я,
твой жаніх напіша, поўны ласкі:
«Тысячу цалункаў і вянчанне,
калі Бог дазволіць, пасля Пасхі...»
З іўрыту
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
Міхай Эмінэску (1850 – 1889) – самы вялікі паэт у гісторыі румынскай літаратуры. На яго творчасць велізарны ўплыў мелі нацыянальная міфалогія і фальклор, а таксама філасофскія сістэмы Артура Шапенгаўэра і асобных мысляроў Усходу.
Валадымір Сасюра (1898-1965) — выдатны ўкраінскі паэт і перакладчык, аўтар больш як 40 паэтычных зборнікаў. Быў шчырым сябрам Беларусі, якую называў сінявокай сястрой Украіны. Сябраваў з многімі беларускімі пісьменнікамі, асабліва былымі маладнякоўцамі Уладзімірам Дубоўкам і Андрэем Александровічам.
“Забытыя песні” — зборнік старажытнаісландскай паэзіі, у які ўвайшлі найбольш адметныя творы, прысвечаныя рунам, шчытавыя драпы ды іншыя яскравыя прыклады скальдычнай літаратуры, познія аўтарскія паэмы па матывах “Песень пра герояў”, а таксама ўсе вядомыя на сённяшні дзень “казачныя песні” — паэмы гэтага ўнікальнага паджанру маюць рысы як эдычнай літаратуры, так і народных баладаў. У якасці дадатку кніга змяшчае надзвычай важную для беларускай культуры “Паэму пра Торвальда Вандроўніка”. Выданне ўтрымлівае неабходныя каментары да кожнага твора.














