Беларускі Гістарычны Агляд. Том 21
8.00 BYN
Size: 145x220 mm
Weight: 590 g
Purchase
Description
Сшыткі 1—2 (40—41). Старонкі 1—542. Восень 2014.ISSN 1392-902X
Тэма нумару: Гісторыя Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік 1995—1999.
Складальнікі: Ларыса Доўнар, Ірына Кажура, Тамара Самайлюк.
Бібліяграфія падрыхтаваная пры падтрымцы Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва (Нью-Ёрк).
Бібліяграфічны паказальнік, выдадзены ў чарговым томе часопіса, — гэта своеасаблівы працяг выдання “Bibliografia białoruska, 1992—1994, якое больш за дзесяцігоддзе назад выйшла на польскай мове ў серыі “Bibliografia Europy Wschodniej” у Варшаве.
Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.
Усяго ў бібліяграфічны паказальнік уключаныя 3828 запісаў, размеркаваных на два раздзелы: агульны і спецыяльны. У першы ўвайшлі звесткі пра бібліяграфічныя дапаможнікі, часопісы і серыйныя выданні, даведнікі, таварыствы, інстытуты, навуковыя канферэнцыі, а таксама інфармацыя па дапаможных гістарычных дысцыплінах (архівы, бібліятэкі, музеі, гістарыяграфія, сфрагістыка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка). Другі раздзел складаюць запісы непасрэдна па гісторыі Беларусі — ад агульных, аглядных працаў і выданняў гістарычных крыніц да публікацый, прысвечаных асобным пытанням і канкрэтным храналагічным перыядам. У самастойныя рубрыкі ўключаны працы па галіновай гісторыі — этналогіі, рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мовазнаўстве, літаратуры і мастацтве. У межах раздзелаў, падраздзелаў і рубрык бібліяграфічныя запісы размешчаны ў алфавіце аўтараў і назваў публікацый.
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
Аўтары нумару: Алена Андросік, Thomas M. Bohn, Андрэй Вардамацкі, Васіль Варонін, Дзмітрый Віцько, Аляксей Махнач, Аляксандр Пагарэлы, Сергей Полехов, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Альбіна Семянчук.
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.
Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Раман Бяспалаў (Роман Беспалов), Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Таццяна Журжэнка (Tatiana Zhurzhenko), Джулі Фёдар (Julie Fedor), Сайман Льюіс (Simon Lewis), а. Юрый Мыцык (о. Юрій Мицик), Сяргей Палехаў (Сергей Полехов), Генадзь Сагановіч, Кірыл Сыцько, Томас Чэлкіс (Tomas Čelkis).














