Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Бліскавіцы

Бліскавіцы
15.00 BYN
Size: 125x190 mm
Weight: 565 g

Purchase

out of stock
PoetryКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”

Description

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / укладанне, каментары Аксаны Данільчык, Віктара Жыбуля. — Мінск : Кнігазбор, 2017. — 448 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 88).

ISBN 978-985-7144-87-7.

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду “Бліскавіцы” — унікальнае выданне.

Упершыню пад адной вокладкай змешчаныя творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў “міжваенны” перыяд — з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі.

У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней.


Рэцэнзія Ганны Янкуты пра кнігу на BUDZMA.BY


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

          Беларуска

          Калі цябе, мілы, Краіна пакліча
          за родны змагацца парог,
          то суму не будзе ў мяне на абліччы
          і страху не будзе ў грудзёх.

          Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
          ад жаху мацней не заб’е,
          а буду не менш за цябе я адважнай,
          каб сілы дадаці табе.

          Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім,
          як сэрца найлепшых сыноў,
          гарыць то ж каханнем да роднай старонкі
          і спадчыны нашых дзядоў.

          Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,
          каня накармлю, напаю, —
          і так абаронім, засеем, збудуем
          Беларусь дарагую сваю.

          Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай,
          як сіняе сталі мяча,
          заўсёды патрэба для нашай старонкі
          адважных хлапцоў і дзяўчат.

          Ларыса Геніюш, 1940


ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Кавафіс Канстандзінас
Канстандзінас Кавафіс (1863–1933) – сёння агульнапрызнаны як найбуйнейшы сярод паэтаў, якія пісалі на навагрэцкай мове. Большую частку свайго паэтычнага даробку стварыў, ужо дасягнуўшы саракагадовага ўзросту. Тым не менш, пры жыцці быў амаль не вядомы.
Катул Гай Валерый
Гай Валерый Катул (каля 84 да н. э. – каля 54 да н. э.) – рымскі паэт часоў позняй рэспублікі, найважнейшы з неатэрыкаў. Вершы Катула – далікатныя прызнанні ў каханні, кпіны з сяброў, надзвычай вынаходлівая лаянка н ворагаў – высока цаніліся ў антычнасці. Усе пераклады ў зборніку друкуюцца ўпершыню.
Лаеўская Магдалена
Дэбютны зборнік вершаў Магдалены Лаеўскай «Цыбульныя косы» — беларускамоўная быццёвая споведзь этнічнай полькі, дзе на шэраг экзістэнцыйных пытанняў дадзены прачулыя паэтычныя адказы.