Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхаславацкай Рэспубліцы (1918–1939)

Дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхаславацкай Рэспубліцы (1918–1939)
28.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 810 g

Purchase

out of stock
ГісторыяКнігазбор (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратураБуча Андрэй

Description

Дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхаславацкай Рэспубліцы (1918–1939) / укладанне, прадмова, каментары Андрэя Бучы. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 560 с. : [20] с. іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7227-59-4

У кнізе сабраны дакументы і матэрыялы, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычную, культурна-асветную і навукова-даследчую дзейнасць беларускай эміграцыі ў міжваеннай Чэхаславакіі; паказваюць палітыку краіны-рэцыпіента, БССР, беларускіх нацыянальных асяродкаў (віленскага, ковенскага і інш.) у дачыненні да чэхаславацкіх беларусаў; праліваюць святло на ўзаемаадносіны беларускіх эмігрантаў з прадстаўнікамі іншых нацыянальных эміграцыйных супольнасцяў з былой Расійскай імперыі, якія пражывалі ў Чэхаславакіі.

У навуковы ўжытак уведзены дакументальныя крыніцы з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Літоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, архіва горада Прагі, архіва Міністэрства замежных спраў Чэхіі, Нацыянальнага архіва Чэхіі.

Выданне адрасавана даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Валіцкі Анджэй
У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай — праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.
15-ты том БГА прысвечаны ваеннай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў шырокіх часавых межах — ад першых войнаў з Маскоўскай дзяржавай да падзелаў Рэчы Паспалітай. Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Конрад Бабятыньскі (Konrad Babiatyński), Дзмітры Віцько, Андрэй Мацук, Кшыштаф Касажэцкі (Krzysztof Kossarzecki), Пётр Кролль (Piotr Kroll), Міраслаў Нагельскі (Mirosław Nagielski), Анджэй Г. Пшэпюрка (Andrzej G. Przepiórka), Анджэй Рахуба (Andrzej Rachuba), Генадзь Сагановіч, Віктар Цемушаў, Андрэй Янушкевіч.
Саўка Зьміцер
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.