Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

More images

Click to enlarge
25.50 BYN
Size: 220x220 mm
Weight: 350 g

Purchase


Літаратура для дзяцейПеракладыPoetryКнігі дзеткам"Кніжны рысь"Пазытыў-цэнтр (выдавецтва)Буш Зак

Description

Дадзены мне / Зак Буш ; пераклад з англійскай Дар’і Зубовіч ; ілюстрацыі Грыгорыа Дэ Лаўрэціс. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2022. — 32 с. Цвёрдая вокладка.
Zack Bush / Зак Буш
ISBN 978-985-7193-81-3

Пераклад зроблены паводле выдання:
Made For Me, Familius; Illustrated edition 2018.

“Дадзены мне” — гэта кніга-верш сучаснага амерыканскага пісьменніка Зака Буша пра стасункі таты і дзіцяці. Пра тое, што дзіця — гэта цудоўны дар, але разам з тым і вялікая адказнасць. Пра тое, што такое тата ў жыцці дзіцяці — аснаванне, аслона, сябар, настаўнік, лідар. Тата адмыслова намаляваны вялікім і моцным, але пры гэтым цёплая колеравая гама стварае ўтульнасць. Кніга выдадзеная ў цвёрдай вокладцы, на кожнай старонцы ўсяго два радкі тэксту і вялікія не перагружаныя дэталямі малюнкі — ідэальна для чытання з самымі маленькімі дзецьмі. Але асцярожна, пасля чытання складана адляпіць дзіця ад таты.


Калі ты нарадзіўся і цябе я абняў,
У вачах сталі слёзы, я ад шчасця заззяў.
Толькі ўбачыў цябе і прамовіў імя –
Памяняўся сусвет, стала іншай зямля.
Нёс цябе на руках, прытуляў да грудзей.
Так утульна было, то найлепшы быў дзень!
Спазнаю ў новай ролі
навуку жыцця.
Ты – найбольшы мой скарб,
дарагое дзіця.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Ягоўдзік Уладзімір
Дасціпныя апавяданні новай кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка расказваюць пра свойскіх жывёл, якія існуюць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.