Сваякі
9.00 BYN
Size: 205x290 mm
Weight: 180 g
Purchase
out of stock
Description
Графічны раман / Дызайн і ілюстрацыі Яна Жвірблі. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 32 с.ISBN 978-985-7180-26-4
© Быкаў В., 2017
© Жвірбля Я., малюнкі, 2017
© ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, 2017
© Афармленне. ПУП “Кнігазбор”, 2017
Апавяданне “Сваякі” ў аздабленні Яна Жвірблі робіць фанатам коміксаў і аматарам авангарднай кніжнай графікі сапраўдны падарунак. Жорсткі твор Васіля Быкава пра тое, як маці, паспадзяваўшыся на сваяцтва з вясковым паліцаем, неўпрыцям адпраўляе дваіх сыноў на смерць, праілюстраваны гэтак жа бязлітасна востра. Экспрэсіўныя, натуралістычныя і поўныя трагізму малюнкі мастака нагадваюць, што гэта зусім не просценькі комікс для дашкольнікаў, а паўнавартасны графічны раман.
Пра кнігу
Тры колеры жыцця і смерці (Наста Грышчук, для lit-bel.org)

Product Reviews
Products You May Like
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны.
«Паліяна» – адна з самых вядомых дзіцячых кніг у свеце. Гэта гісторыя пра маленькую дзяўчынку, якая ўмее знаходзіць, чаму парадавацца ў любых абставінах. Пасля смерці бацькоў адзінаццацігадовую Паліяну з пачуцця абавязку бярэ да сябе яе цётка. Паліяна вучыць усіх навокал «гуляць у радасць».














