Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Гісторыя палітычных і праўных тэорый

Гісторыя палітычных і праўных тэорый
18.00 BYN 21.00 BYN
Size: 205x260 mm
Weight: 750 g

Purchase


ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураМедысонтХайніцка КрыстынаАльшэўскі Гэнрык

Description

Пераклад з польскай Уладзіміра Маруціка. — Мінск: Медисонт, 2007. — 312 с.

ISBN 978-985-6530-61-9

У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.

Крыстына Хайніцка — прафесар катэдры гісторыі палітычных і праўных тэорый факультэта права і кіравання Ягелонскага ўніверсітэта, а таксама Вышэйшай школы інфарматыкі і дзяржаўнага кіравання ў Жэшуве. Аўтарка больш як ста навуковых прац, прысвечаных гісторыі думкі, асабліва расійскай, такіх як “Асоба і справа Пятра Вялікага ў тэарэтычных спрэчках ХІХ стагоддзя пра месца і будучыню Расіі ў Эўропе” (1988),  “Радавод расійскае інтэлігенцыі” (1992), “Народзіны расійскае дзяржаўнае тэорыі. Зоя Палеалог — паміж Бізантыяй, Рымам і Масквой” (2001).

Гэнрык Альшэўскі — прафесар звычайны факультэта права і кіравання ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча з Пазнані, а таксама Вышэйшай школы гандлю і права імя Р. Лазарскага ў Варшаве, член-карэспандэнт Польскай Акадэміі навук. Аўтар больш як пяцісот навуковых працаў, прысвечаных гісторыі дзяржавы і права, грамадскай думкі і навукі, такіх як “Дзяржаўна-праўныя тэорыі саскіх часоў” (1961), “Сойм Рэчы Паспалітай эпохі алігархіі 1645—1763” (1966), “Заняпад гістарычнае навукі” (1982), “Zwischen Begeisterung und Widerstandt. Deutsche Hochschullehrer und der Nationalismus” (1990), “Сойм Рэчы Паспалітай. Дзяржаўны лад і ідэі” (2002).


ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
Валодзіна Аляксандра
Манаграфія прысвечаная гісторыі вальдэнсаў, адзінага “ерэтычнага” руху эпохі Сярэднявечча, які захаваўся да нашага часу. Распавядаецца пра ўзнікненне руху і яго пашырэнне ў розных рэгіёнах Еўропы – ад Іспаніі да Польшчы. Раскрываюцца асаблівасці функцыянавання вальдэнскіх абшчын у розных грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінах. Падрабязна разглядаюцца агульныя і рэгіянальныя рысы веравучэння вальдэнсаў.
Харэўскі Сяргей
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але планаванне тэрыторыі давялося зрабіць аднаму з іх — Міхаілу Асмалоўскаму, які ў 1945—1951 гадах узначальваў Упраўленне справамі архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Менавіта ягонае прозвішча і дало народную назву гэтым кварталам пасярод колішняе Старажоўкі — Асмалоўка.