Лета Гармана
21.00 BYN
22.50 BYN
Size: 210x290 mm
Weight: 535 g
Purchase
out of stock
Description
Лета Гармана / Стыян Холе ; пераклад з нарвежскай Юліі Цімафеевай. – Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. – 44 с. : іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7165-79-7
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з “чужога часу” і прывозяць кожнае лета з сабою “раматус, артрыт і міндальны пірог”. Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Знакаміты нарвежскі пісьменнік і ілюстратар Стыян Холе стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае.
Гэтая кніга здабыла мноства прызоў і прэмій на розных кніжных выставах для дзяцей, уключаючы самую прэстыжную – Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моў свету.
Пераклад зроблены паводле выдання:
Hole S. Garmanns sommer. 4. opplag. Oslo: Cappelen Damm, 2010.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
...У Гармана яшчэ ніводзін зуб не хістаецца, а ўжо заўтра пачнецца школа. Часу засталося так мала. Цэлае лета Гарман штовечар стаяў перад люстэркам, торгаючы сябе за зубы. У Ханны і Ёханны ўжо выпала па чатыры. А яны ж таксама пойдуць у першы клас. Блізняты ўмеюць рабіць усё, на што Гарман не наважваецца: ездзіць на ровары, балансаваць на плоце і залазіць з галавой пад ваду. Да таго ж яны ўжо ўмеюць чытаць. Нават могуць прачытаць “рабарбар” па літарах спераду назад і ззаду наперад. Гарман зноў правярае пярэднія зубы, але яны сядзяць як улітыя, колькі б ён іх ні расхістваў…

Products You May Like
“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі... Што можна цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека?
Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» – дапамагаюць кнізе перадаць пяшчэту, што звязвае бацьку і дзіця – назаўжды.