Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Культурная геаграфія
15.00 BYN 23.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 275 g

Purchase


Выдавец Колас ЗміцерПубліцыстыкаНавукова-папулярная літаратураКультуралёгіяЦерашковіч Павел

Description

Культурная геаграфія: нарысы / Павел Церашковіч. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 188 с. [іл.].

ISBN 978-985-23-0040-7.

Кніга вядомага беларускага навукоўца, спецыяліста ў галіне культурнай антрапалогіі і нацыянальнай гісторыі Паўла Церашковіча прысвечаная адносна малавядомай ў Беларусі навуковай дысцыпліне, якая даследуе ўзаемадзеянне разнастайных формаў і вынікаў чалавечай дзейнасці і геаграфічнай прасторы. Увага сфакусаваная на праявах адзінства і разнастайнасці чалавецтва ў гістарычнай і геаграфічнай перспектыве. У глабальным кантэксце разглядаюцца і шмат якія аспекты традыцыйнай культуры беларусаў. Тэкст заснаваны на курсе лекцый, які аўтар на працягу 20 гадоў чытаў у Беларускім дзяржаўным і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтах. Выданне ілюстраванае картамі, схемамі, фотаздымкамі.

ЗМЕСТ Паглядзець

УСТУП Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Мікус Алесь
Кніга прысвечаная рэканструкцыі аўтэнтычных тутэйшых двухасноўных імёнаў старабалцкага тыпу на грунце антрапанімічных і тапанімічных звестак (прозвішчы, геаграфічныя назвы). Для сучаснай рэнавацыі прапанавана 180 двухасноўных імёнаў (у тым ліку для жаночага называння), для кожнага з іх падаюцца структурныя паралелі (больш за 2 000 іменных адзінак). Апроч асноўнага матэрыялу старых метрыкаў, багата скарыстана звестак з масіва старапрускіх імёнаў, з сучасных літоўскіх і латышскіх прозвішчаў.
Бараноўскі Міхал
Зборнік артыкулаў і публіцыстычных нататак, прысвечаных жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Адрасаваны даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці знакамітага пісьменніка.
Баркоўскі Павел
Папулярныя нарысы пад назвай «Логіка», напісаныя дацэнтам, кандыдатам філасофскіх навук Паўлам Баркоўскім, прызначаныя для людзей розных узростаў, якія цікавяцца адной з самых старажытных навук у гісторыі чалавецтва. Кніга можа быць карысная выкладчыкам і студэнтам філасофскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцяў ВНУ і ССНУ.