Багуслаў Радзівіл: Генерал караля
33.80 BYN
34.90 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 830 g
Purchase
Description
Багуслаў Радзівіл: Генерал караля / Ірына Данеўская ; пераклад з украінскай Наталкі Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 582 с.

ISBN 978-985-7210-37-4.
Пераклад з украінскай Наталкі Бабінай паводле выдання:
Даневська І. Богуслав Радзивіл: Генерал короля. Київ: Темпора, 2017.
У гістарычным рамане-эпапеі “Багуслаў Радзівіл. Генерал караля” апісваюцца крывавыя падзеі 1648—1655 гадоў, калі ўкраінскія, беларускія, польскія, літоўскія і малдаўскія землі ахапілі шматлікія збройныя канфлікты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “Патоп”.
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.
Што далей — пераможа сіла амбіцый ці непрымірымыя ворагі здолеюць дамовіцца між сабой?
ЗМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews
Recommended Products
out of stock
“Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц” — гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
Пажыўшы ў Гародні, Варшаве і Вільні ды размаўляючы на мовах гэтых краін, нямецкі гісторык і падарожнік Фелікс Акерман прапаноўвае ўнікальную перспектыву нашага кутка Еўропы. І паўсюль ён бачыць стракатае шматмоўнае асяроддзе, якое трошкі адрозніваецца ад літоўскіх, беларускіх і польскіх мараў.
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.