Дзеяслоў 102 (5ʼ19)
7.00 BYN
Size: 170x260 mm
Weight: 475 g
Purchase
Description
Верасень—Кастрычнік. Літаратурны часопіс. — Мінск, 2019. — 278 с.
ISSN 2076-1309
У гэтым нумары “Дзеяслова” – цэлае суквецце значных і знакавых для беларускай літаратуры аўтараў. Толькі пералік некаторых з іх дазваляе казаць пра 102-гі нумар як узорна-“зорны”. Мяркуйце самі: Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Алена Брава, Валеры Гапееў, Адам Глобус, Васіль Жуковіч, Алесь Разанаў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Хадановіч, Антаніна Хатэнка, Віктар Ярац…
У празаічнай частцы, напэўна, найбольшай увагі заслугоўвае раман Андрэя Федарэнкі “Жэтон на метро” (другая частка твора мае выйсці ў наступным нумары “Дзеяслова”).
З галоўных цікавостак архіўнай часткі нумара – публікацыя ананімнай паэмы ХІХ ст. Як піша ў грунтоўнай прадмове Юры Пацюпа, “паэма «Чортава сіла» вядомая даўно і не раз была знойдзеная, а потым не раз забытая зноў, толькі вось ніводнага разу ёй не пашчасціла (калі не лічыць некалькіх урыўкаў) патрапіць у друк”. Здзейснілася гэта дзякуючы высілкам Юрыя Пацюпы і Вячаслава Мартысюка, а таксама – Тацяны Зямсковай, якая паспрыяла ў капіяванні паэмы праз Рускае геаграфічнае таварыства.
ЗМЕСТ Паглядзець

Products You May Like
Перадкалядны 103-ці нумар “Дзеяслова” парадуе чытачоў літаратурнымі цікавосткамі ў розных жанрах ды рубрыках: тут і тонкая лірычная паэзія Людкі Сільновай, і вострасюжэтныя творы Андрэя Федарэнкі ды Алеся Бычкоўскага, і медытатыўна-роздумныя старонкі з “Памятнай кнігі” Леаніда Дранько-Майсюка, і Хронікі беларускага інтэлектуала Валянціна Акудовіча, і падарожнае эсэ Франца Сіўко – рэфлексія па наведванні аўтарам Яснае Паляны, і густоўныя пераклады Веніяміна Блажэннага, выкананыя Настай Кудасавай, і новыя вершы Леаніда Галубовіча...
У нумары: вершы Насты Кудасавай, Аксаны Данільчык, Алены Ігнацюк, Кацярыны Янчэўскай і Дзмітрыя Рубіна; проза Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казько, Андрэя Федарэнкі, Іны Снарскай і Алега Дашкевіча; дэбют Паўла Каралёва; заканчэнне рамана Сяргея Лебедзева (пераклад Барыса Пятровіча), вершы Станіслава Лема (пераклад Сержа Мінскевіча), проза Вольгі Ляснюк (пераклад Андрэя Налівы); словы Адама Глобуса пра Валерыя Славука; успаміны пра ГУЛАГ Івана Брусевіча (з прадмовай Сяргея Чыгрына); працяг дыялогаў Генадзя Лапаціна з Аленай Грэцкай; эсэ Васіля Аўраменкі пра Рыгора Барадуліна і кароткае эсэ пра памяць Андраніка Антаняна; анкета Уладзіміра Сцяпана.
Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Адам Глобус, Віктар Казько, Уладзімір Мароз, Уладзімір Някляеў, Ігар Сідарук, Андрэй Хадановіч ды іншыя.