Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Абяцанне на досвітку

Абяцанне на досвітку
19.00 BYN 21.10 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 510 g

Purchase

out of stock
ProseПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Ляўрэаты літаратурных прэміяўСусьветная клясыкаГары Рамэн

Description

Абяцанне на досвітку : раман / Рамэн Гары ; пераклад з французскай Вольгі Колас. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 328 с.
Рамэн Гары / Romain Gary
ISBN 978-985-7165-95-7

Пераклад з французскай Вольгі Колас паводле выдання:
Romain Gary. La promesse de l’aube. Paris: Gallimard, 2009.

У сваім аўтабіяграфічным рамане, які набыў сусветную вядомасць, знакаміты французскі пісьменнік Рамэн Гары згадвае дзяцінства ў Вільні і Варшаве, юнацтва ў Ніцы, маладосць у Афрыцы і Англіі падчас другой сусветнай вайны. Ён робіць усё, каб выканаць абяцанне і апраўдаць матчыну самаахвярнасць і бязмежную любоў. Маці верыла, што аднойчы яе сын стане французскім амбасадарам, кавалерам Ганаровага легіёна, знакамітым пісьменнікам. Усе прароцтвы здзейсніліся…


ПРА АЎТАРА

Рамэн Гары. Імя ахутанае легендамі і містыфікацыямі. Адзіны пісьменнік, які двойчы атрымаў Ганкураўскую прэмію – самую прэстыжную літаратурную ўзнагароду ў Францыі. Нарадзіўся ў Вільні ў 1944 годзе, таму можна лічыцца нашым земляком.

Ягоны жыццёвы шлях уражвае – юрыст, ваенны лётчык, дыпламат, Герой Супраціўлення, рэжысёр, блізкі сябар Шарля дэ Голя. Шалёны рытм ягонага жыцця абарваўся самазабойствам у 1980 годзе, калі па свеце грымела слава Эміля Ажара, літаратурнага двайніка пісьменніка.

Незвычайнасць аўтабіяграфічнага рамана, які трымае ў руках чытач, перадусім у тым, што для яго аўтара літаратура і жыццё, уяўнае і рэальнае аказваюцца непадзельнымі, літаратура робіцца сэнсам жыцця і сродкам яго міфалагізацыі. “Абяцанне на досвітку” – раман-парадокс, які паслядоўна рэалізуе феномен “рэальнага вымыслу”, выбудоўваючы надзвычайны лёс французскага пісьменніка з аскепкаў рэальнасці, спалучаючы кранальную спавядальнасць і гульню фактамі, лірызм і іронію, трагедыю і фарс.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Вешым Міхаіл
Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон. Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў — з дзіўным англійскім светапоглядам.
Чэстэртан Гілберт Кіт
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г. К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.
sale
Данеўская Ірына
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.