Апавяданні розных гадоў
Description

ISBN 978-609-8147-08-8.
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.
“…Жыццё пісьменніка вымяраецца кнігамі. Сапраўдны прафесійны пісьменнік штогод павінен выдаваць кніжку" (сам Глобус выдаў ужо 29 кніг.).
Пра новую кнігу ён гаворыць, што гэта апавяданні пра розныя гады яго жыцця.
"Гэта не старасць — гэта спеласць", — заявіў ён (Адам Глобус пра кнігу “Апавяданні розных гадоў”, БелаПАН).
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Products You May Like
Гэтая кніга — пра чалавечнае і звярынае ў людзях, а значыць — пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча — у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, — яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала перажываюць жыццёвыя нягоды.
У гэтай кнізе Іны Снарскай жывуць яе родныя, суседзі, сябры з вёсак яе маленства на Полаччыне. Кожны аповед напісаны сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў. Завяршае кнігу аповесць, прысвечаная памяці маці, яе няпростаму лёсу і каханню.
Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, абсурд і анекдатычнасць аздобленыя атмасфернымі ілюстрацыямі.