Толькі не гавары маёй маме...
25.50 BYN
Size: 120x185 mm
Weight: 280 g
Purchase
Description
ISBN 978-985-562-013-7.
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
Упершыню кніга “Толькі не гавары маёй маме…” была надрукаваная ў 1995 годзе ў выдавецтве “Сучасная літаратура”.
Артыкул пра аўтара ў “Вікіпэдыі”
ЗМЕСТ
Трохкутнік (аповесць пра першае каханне)
Артэк (іранічная аповесць)
Сінема (аповесць пра суперажыванне)
1. Алкаголь
2. Дом кіно
3. Эротыка
4. У кадры
5. Правінцыя
6. Карыда (падарожная аповесць пра лютасць)
Гісторыя ката (аповесць пра мужнасць)
Амарыліс (апавяданне пра дзіцячыя страхі)
Млосці (аповесць пра гідкасці)
Толькі не гавары маёй маме... (раман пра здзіўленне)
“Дарагі мой сябра Адам...” (раман пра лёгкае расчараванне)
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Пра аўтара Паглядзець
Products You May Like
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.
Марэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — упершыню выходзіць у беларускіх перакладах. Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотнымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі. Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.














