Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Выбранае

Выбранае
25.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 450 g

Purchase


ProseМэмуарыПубліцыстыкаPoetryКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны"Сатыра і гумарСпадчына: агледзіныІльяшэвіч Хведар

Description

Выбранае / Хведар Ільяшэвіч ; укладанне Наталлі Гардзіенкі, Ціхана Чарнякевіча, Лявона Юрэвіча ; агульнае рэдагаванне, каментары, паказнік Наталлі Гардзіенкі. — Мінск : Кнігазбор, 2021. — 260 с. : [8] c. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; Спадчына: агледзіны).

ISBN 978-985-883-024-3.

"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама ўнікальным эпісталярыем другой паловы 1940-х гг. Уключаныя ў зборнік тэксты маюць паспрыяць вяртанню спадчыны Хведара Ільяшэвіча ў айчынную культурную прастору.

Многа песьняў згубілі мы ўжо —
Ўсё жыцьцё так складалася неяк —
У наш песенны звонкі дажон
Вецер цьвету нямала разьвее.
Што-ж? Радзіліся ў час такі мы,
Калі поле сьлязьмі ўскаласіла.
Не зьлічыць нам у роднай зямлі
Неаплаканых песьняў-магілаў.
І няведама, колькі яшчэ
Абляціць на шляхох белацьвету…
З кожным шагам цяжэй і цяжэй,
І ў імгле ледзь віднеюцца мэты.
Але песьню нясем мы адну
У ўраджайную даль Беларусі, —
Песьню яснаму, сьветламу дню,
Што прыйсьці да нас некалі мусіць.
Нам ня жаль, што раскінулі ўсе
Свае сны ў нетры жудаснай гэтай, —
Мы яшчэ прапяем у расьсьвет
Аб цьвітучых садох і палетках.

Хведар Ільяшэвіч, 1938


АД УКЛАДАЛЬНІКАЎ Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

sale
Сцебурака Усевалад
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
Камоцкі Алесь
Кніга паэзіі беларускага барда Алеся Камоцкага.
Анемпадыстаў Міхал
У зборніку сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі.