Description
Непрамо(ў)ленае : адабраныя вершы / Анатоль Івашчанка. – Лондан : Skaryna Press, 2024. – 99 с.
ISBN 978-1-915601-34-6
У гэтай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.

ЗЬМЕСТ Паглядзець
ПРА АЎТАРА Паглядзець

Верш з кнігі
Не гасі ліхтара ў вакне,
калі нават у сэрцы імгла,
калі ўсё ў густым тумане,
не гасі ў вакне сьвятла.
Не гасі ў вакне ліхтара,
калі нават вайна ў вакне,
калі ў сэрцы імгла і страх.
Не гасі ліхтара.
Для мяне.
ЗЬМЕСТ Паглядзець
ПРА АЎТАРА Паглядзець
Products You May Like
Гэта трэці паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе “Volumen.3”, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Полымя”, “ЛіМ”.
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых беларускіх паэтаў. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная іронія, пільная ўвага да жыцця і глыбокая абазнанасць у культуры - усё згаданае пазначае «пячаткай майстра» вершы, сабраныя ў гэтай кнізе.
Шандар Петэфі (1823-1849) — нацыянальны паэт Венгрыі, пачынальнік рамантычнай паэзіі на венгерскай мове. Для Венгрыі яго творчасць мела такое самае значэнне, як творчасць Янкі Купалы для Беларусі.