Хроніка ў камені
13.00 BYN
Size: 13x20 mm
Weight: 280 g
Purchase
out of stock
Description
Хроніка ў камені : раман / Ісмаіль Кадарэ ; пераклад з албанскай Максіма Мудрова. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 216 с.
ISBN 978-985-7165-45-2.
Творчасць албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ, лаўрэата адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод — Міжнароднай Букераўскай прэміі 2005 года, шырока вядомая ва ўсім свеце. У рамане “Хроніка ў камені”, які непасрэдна спрычыніўся да сусветнай славы аўтара, вачыма хлопца-падлетка паказаны яго родны горад Дзіракастра за часамі італьянскай і нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну. Гэта не толькі самы асабісты, але і самы лірычны твор жывога класіка албанскай і еўрапейскай літаратуры.
Творчасць пісьменніка ўпершыню прадстаўляецца на беларускай мове.
Пераклад з албанскай зроблены паводле выдання:
Kadare I. Kronikë në gur: Roman.
Tiranë: Onufri, 2000.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Products You May Like
Цяпер усё апублікаванае А. Бабарэкам пры жыцьці выглядае толькі надводнай часткай айсбэргу, бо большая частка таго, што стваралася пісьменьнікам, у друк ня трапіла. Шмат што засталося ў чарнавіках, накідах, плянах–схемах. Такім чынам, сёньня зьявілася магчымасьць адэкватнай ацэнкі творчасьці і асобы Адама Бабарэкі, а таксама літаратурнага працэсу 1920—30–х гг. увогуле.
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі. Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса. “Аўтаспынам па Галактыцы” — адна з вяршыняў жанру іранічнай фантастыкі.