Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Сонька

Сонька
24.00 BYN

Purchase


Выдавец Логвінаў ІгарProseПеракладыКарповіч Ігнат

Description

Сонька / Ігнат Карповіч; пераклад з польскай Марыі Мартысевіч. – Vilnius: Logvino literatūros namai, 2018. – 158 с.

ISBN 978-609-8213-19-5

У жыцьці беларускай сялянкі Сонькі ўсё скончылася «даўным-даўно», разам з вайною. Яна перажыла і адчула тады столькі, што пазьней ужо не жыла і не адчувала, усё, што ёй засталося, — гэта ўспамін і сабачы аброжак з гатычным надпісам. Выпадковая сустрэча на прасёлку наўпоблізь падляскай вёскі Каралёва Стойла дае пачатак гісторыі, якая нарэшце займела свайго слухача.

Павернікам Сонькі робіцца Ігар – папулярны тэатральны рэжысэр з Варшавы, які нечакана для сябе апынуўся па-за зонай пакрыцьця мабільных апэратараў. Ён на хаду перарабляе гісторыю бабулькі ў тэатральную п’есу, ствараючы ўласную вэрсію падзеяў. А калі здаецца, што ідэі сьсяклі, у вясковай хаце зьяўляецца Ігнат, пра якога Ігар упарта спрабаваў забыцца.

«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Бабкоў Ігар
Перад намі ў класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзеныя дзве новыя гісторыі («Восень у Гародні» і «Дзюры»), а таксама «Заўвагі выдаўца», якія пры ўважлівым разглядзе аказваюцца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.
Зубовіч Яўген
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
Мудроў Вінцэсь
Гэтую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.