Зборная РБ па негалоўных відах спорту
2.60 BYN
Size: 100x140 mm
Weight: 120 g
Purchase
out of stock
Description
Апавяданні. — Мінск: Логвінаў, 2011. — 138 с.ISBN 978-985-6991-51-9
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантарбандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам — абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная напаўфімічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скочыць на вярблюдзе з раўбіцкіх трамплінаў.
ЗМЕСТ
1. Айчына кантрабанда
2. Доктару Хаўзу ад беларускага народу
3. Я кахаю цябе, Юлія!
4. Шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць вечароў
5. Дзень дэсантніка
6. Вайна з дзьмухаўцамі
7. Мой франтавы таварыш Курт Вонэгут
8. Амаль
9. Вечнасць ды іншыя часы
10. Крыху рэкламы не зашкодзіць
11. Генная інжынерыя
12. Бетэльгейзіянскія хронікі
13. Сука-крот
14. Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту
Products You May Like
Чаму на старонках няма нумароў? Дзеля чаго след застаецца пустым? Ці расказвае кніга толькі пра чалавека, прапануючы рухацца скрозь гульню ў словы? Як перакрыжоўваюцца формы ценяў на дрэвах, камянях і паперы з пошукам працягу ў апошняй кропцы? Куды знікае чалавек і навошта яго знаходзіць? Ці з’яўляецца адказ адзіным водгукам на пытанне? Адкуль пачынаецца кніга?
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Кніга ўключае творы Міколы Арахоўскага — таленавітага драматурга, мастака, чалавека з драматычным лёсам, які больш за 20 гадоў быў прыкаваны да ложка, аднак выявіў свае шматгранныя здольнасці ў драматургіі, прозе, жывапісе, чаканцы, выпальванні па дрэве, праявіў магутны дух, распавядаючы ў сваіх творах пра набалелыя праблемы ў жыцці чалавека і грамадства, адстойваючы найлепшае ў чалавеку: Годнасць, Спагаду, Любоў.














