Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Локісаў

Локісаў
25.50 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 455 g

Purchase

out of stock
Выдавец Логвінаў ІгарProseКлінаў Артур

Description

Локісаў: раман / Артур Клінаў. – Vilnius: Logvino literatūros namai, 2020. – 360 с.

ISBN 978-609-8213-86-7

"Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве".

Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха – нашая. Дзеючыя асобы – героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабацягі, чыноўнікі, кульработнікі, якіх спасярод дэкарацыяў беларускага Твінпікса раптоўна ўцягвае ў вір рэвалюцыі. Гісторыя жудасная, але ж і страшэнна смешная. Працяг запаветаў Кафкі, Баршчэўскага, Хармса, Платонава і Гогаля...

Кожны чытач знойдзе ў рамане нешта блізкае: вострасюжэтны трылер, філасофскую прыпавесць, сацыяльную драму. А нехта пасмяецца да слёз з дакладнага адбітка бязлітаснай беларускай рэчаіснасці.


ЗМЕСТ

Частка 1. ГЕРАДОТАВА МОРА

Частка 2. ЦАР-ЦАРЭВІЧ, КАРОЛЬ-КАРАЛЕВІЧ

Частка 3. БЯРМУДА, МАДАГАСКАР, ЦЮМЕНЬ

Частка 4. ТАВАРЫШ ЧОРТ-БРУЕВІЧ

Частка 5. ВЫЙШАЎ МЕСЯЦ ІЗ ТУМАНА, ВЫНУЎ НОЖЫК ІЗ КАРМАНА

Частка 6. МАЙДАНʼ

ЭПІЛОГ


ФРАГМЕНТ РАМАНУ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Мудроў Вінцэсь
У сваёй кнізе аўтар згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму.
Зубовіч Яўген
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
Ракус Станіслаў
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.