Дзікая сліва
5.90 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 160 g
Purchase
out of stock
Description
Вершы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2015. — 104 с. — (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 18).Гэтая кніга Валянціны Аксак — свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. “Дзікая сліва” — шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё.
ISBN 978-985-7119-95-0
Наста Грышчук. Каменны сад Валянціны Аксак. Рэцэнзія на кнігу на сайце LIT-BEL.ORG
ЗМЕСТ Паглядзець

ВЫПРАБОЎВАЮ ВЕЦЕР
Роўненька
праз сорак дзён,
як бацька цялесны
пакінуў мяне
назаўсёды,
сілы нябесныя
забралі майго
айца духоўнага.
Стаю
ў аголеным полі —
выпрабоўваю вецер.
Products You May Like
Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага дэбютнага рамана Караткевіча. “Mertvets”, яшчэ адзін альбом “Нельга забыць”, быў запісаны на даволі рэдкія для выканаўцаў тэксты Багдановіча, у тым ліку на чарнавікі і няскончаныя, “забытыя” тэксты класіка.
Нікалоз Бараташвілі (1817–1845) – вялікі паэт-рамантык, чалавек складанага лёсу. Цяпер яго лічаць класікам грузінскай літаратуры, аднак пры жыцці не было надрукавана ніводнага яго паэтычнага радка. Некалькі вершаў пабачылі свет праз сем гадоў пасля паэтавай смерці, а па выданні зборніка ў 1876 годзе Бараташвілі стаўся найпапулярнейшым паэтам у Грузіі, ці не другім следам за Шата Руставэлі.
Чытач, напэўна, заўважыць некаторыя вершы, якія не маглі б нарадзіцца на сьвет без маіх “прыгодаў”, якія прывялі мяне на апэрацыйны стол, а потым у аддзяленьне рэанімацыі, у якім, у прыватнасьці, быў напісаны верш “Між берагамі”. Ён гучаў на хвалях “Свабоды”, калі я яшчэ быў у шпіталі… У гэтым вершы — прысьвячэньне Ірыне, доктару, якая, па сутнасьці, уратавала мне жыцьцё”.














