Быць (пры)сутным
2.70 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 195 g
Purchase
out of stock
Description

Кніга складаецца з тэкстаў, напісаных у розныя гады, якія ў сур’ёзнай і ня вельмі сур’ёзнай форме рэпрэзэнтуюць праблемы беларускай мэнтальнасьці і сучаснага грамадства, а таксама адлюстроўваюць зацікаўленьні аўтара іншымі праблемамі.
ЗЬМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Бібліятэка “Беларускі калегіюм” рэпрэзэнтуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта неакадэмічная аналітыка, эсэ, і дыялёгі пра Беларусь, грамадзтва і час.
Алесь АНЦІПЕНКА (Аles Antsipenka or Ales Ancipienka) нарадзіўся ў 1953 годзе на Далёкім Усходзе Беларусі ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласьці. Антыкамуністычнае выхаваньне атрымаў у сям’і. Веды набываў у Нацыянальнай бібліятэцы імя Леніна, бібліятэцы Акадэміі навук БССР і акадэміі Кіма Хадзеева, а адукацыю — у Інстытуце замежных моваў і асьпіратуры Інстытуту філязофіі і права АН БССР. Кандыдат філязофіі. Аўтар шэрагу навуковых і аналітычных артыкулаў, друкаваных у Беларусі, Аўстрыі, Ізраілі, Латвіі, Польшчы, Расеі, Славакіі, Францыі, Чэхіі, Швэцыі і ва Ўкраіне. Стваральнік і суаўтар кніг “Мэдыі і камунікацыя”, “Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня”, “Невядомая Беларусь”, “Таталітарызм”. За ўдзел у Маршы Свабоды сядзеў у беларускіх Лукішках на Акрэсьціна. Ганарыцца тым, што ня мае ўрадавых узнагародаў. Галоўнай задачай беларусаў лічыць умацаваньне ўсходняй і разбурэньне заходняй мяжы краіны. Сябра Рады Беларускага ПЭН-Цэнтру, сузаснавальнік і сябра Рады Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, сябра Валянціна Акудовіча, кіраўнік Беларускага калегіюму.
Products You May Like
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства?
Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе.
Як мастакі жартавалі з Янкі Купалы і Якуба Коласа? У кнізе ўпершыню апавядаецца пра ўсе вядомыя на сёньня сяброўскія шаржы на двух класікаў. Зробленыя пры жыцці паэтаў, яны сталі каштоўным дакументам мінулай эпохі.