Хвілінка
13.90 BYN
Size: 140x200 mm
Weight: 320 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-562-097-7
За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014.
Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.
Блог аўтара ў “LiveJournal”
Артыкул пра аўтара ў “Вікіпэдыі”
Кніга Ігара Бабкова “Хвілінка. Тры гісторыі” намінуецца на прэмію Гедройца-2014
Ігар Бабкоў: Антыкаланіяльны мадэрнізм — агульная эмоцыя беларускай літаратуры (інтэрвію)
Алеся Лапіцкая. Хвілінка паміж мінулым і будучыняй (рэцэнзія на BOOKSTER.BY)
ЗМЕСТ
Партрэт мастака, нябачны ў сутонні
Паветраны шар
Гексаграма сун: супчык са шпінату
Фрагмэнты з кнігі Паглядзець
Products You May Like
Напісаны ў бліскучым літаратурным стылі аўтабіяграфічны раман Жо Лангеравай (1912—1990) распавядае пра няпросты лёс, які выпаў на долю аўтаркі: ад поўных наіўнымі надзеямі даваенных гадоў да цяжкіх часоў эміграцыі ў ЗША падчас фашысцкае акупацыі, не меней жорсткага перыяду пасля вяртання ў сталінізаваную Чэхаславакію.
У сваёй кнізе аўтар згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму.
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. Наклад кнігі цалкам прададзены .