Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб
Description
Вершы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 118 с. – (Галерэя "Б").ISBN 978-985-6901-01-3
Трэцяя паэтычная кніга Ігара Бабкова выходзіць пасьля доўгага, насычанага снамі і вандраваньнямі перапынку. Як адзначае сам аўтар, у ёй ён "нарэшце патрапіў дадому – у салодкую непрытомнасьць восені".
На самым скраі: самоты, адчаю, сну
На самым самым скраі: сярод аблокаў
Слодыч віна, смага, тонкія вусны
Танец апалай лістоты, Твой пацалунак
Час аддаваць: восень расчыніць вакно
Убачыш: сонца, мора, канец падарожжа
За даляглядам: пад ветразем сьветлы жагляр
Плыве па небе – туды, дзе ўсё пачалося.
Products You May Like
“Запрашэнне” — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.
Геарг Тракль (1887-1914) – адзін з самых яскравых паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму. Так называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігоддзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі з яго эксперыментамі і парываннямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.
“Забытыя песні” — зборнік старажытнаісландскай паэзіі, у які ўвайшлі найбольш адметныя творы, прысвечаныя рунам, шчытавыя драпы ды іншыя яскравыя прыклады скальдычнай літаратуры, познія аўтарскія паэмы па матывах “Песень пра герояў”, а таксама ўсе вядомыя на сённяшні дзень “казачныя песні” — паэмы гэтага ўнікальнага паджанру маюць рысы як эдычнай літаратуры, так і народных баладаў. У якасці дадатку кніга змяшчае надзвычай важную для беларускай культуры “Паэму пра Торвальда Вандроўніка”. Выданне ўтрымлівае неабходныя каментары да кожнага твора.














