Зямля пад крыламі Фенікса
8.40 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 320 g
Purchase
out of stock
Description
Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі. — Мінск : I. П. Логвінаў, 2012. — 248 с. — (Серыя “Галерэя “Б”).ISBN 978-985-562-033-5
Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!
Ганна Янкута. Зямля пад крыламі Балахонава (рэцэнзія на кнігу)
Інтэрвію Сяргея Балахогава з нагоды выхаду кнігі “Зямля пад крыламі Фенікса” (Аляксандра Дорская, BUDZMA.ORG)
Пра кнігу на сайце Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (+ фрагмэнт кнігі)
ЗМЕСТ
Аднарогі Беларусі
Усё цвіце і цвіце тая кветка
Мой родны кіт
Язык да ківі дапытае
Зямля пад крыламі Фенікса
“Пчолачкі гудуць...”, або Кароткая гісторыя крыўскага сакральнага пчалярства
Наша Амерыка
Супер-Марыё з Вялікага Княства Літоўскага
Гомельскі след Францішка Скарыны
Праз дзядоўнік да зор
Пракляцце Вешчага Баяна? Дзесяць вякоў ідэі беларускага эратычна-літаратурнага календра
Веляслава Менская — пісьменніца Старое Беларусі
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Products You May Like
Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Вольга Гапеева, Мікола Захаранка, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Станіслаў Ежы Лец, Вінцэсь Мудроў ды іншыя.
«Паліяна» – адна з самых вядомых дзіцячых кніг у свеце. Гэта гісторыя пра маленькую дзяўчынку, якая ўмее знаходзіць, чаму парадавацца ў любых абставінах. Пасля смерці бацькоў адзінаццацігадовую Паліяну з пачуцця абавязку бярэ да сябе яе цётка. Паліяна вучыць усіх навокал «гуляць у радасць».
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.














