Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Воляй абраны

Воляй абраны
7.60 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 460 g

Purchase

out of stock
ProseКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Ляўрэаты літаратурных прэміяўБароўскі АнатольKastuś Kalinoŭski

Description

Раман / Пасляслоўе Анатоля Астапенкі — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 352 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 68).

ISBN 978-985-7144-04-4.

У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе.

Паралельна з гэтай тэмай аўтар паспрабаваў разабрацца ў тым, чаму вызвольнаму паўстанню, нават задоўга да пачатку яго, была наканавана параза. І — перамога. Бо імя Каліноўскага і яго духоўны подзвіг застануцца ў памяці нашчадкаў на вякі...

За гэтаю кнігу аўтар атрымаў прэмію Міхася Жызьнеўскага (падрабязьней пра гэта тут: Беларускі і ўкраінскі пісьменьнікі ўганараваныя прэміяй імя Жызьнеўскага)

Двое перад Галгофай — Дыктатар паўстаньня Каліноўскі і нарачоная Марыйка (пра кнігу на Радыё Свабода)

Аўтару ўдалося стварыць запамінальны вобраз супярэчлівага і адданага адраджэньню і волі роднага краю Дыктатара, вылучыўшы на першы плян каханьне дзьвюх выбітных асобаў — Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай — Марыі Ямант. І я асабіста веру, што прыйдзе той час, калі раман „Воляй абраны“ будзе ўключаны ў школьныя праграмы, каб вучні, і ня толькі яны, змаглі паглыбіцца ў атмасфэру таго часу і адчуць, як занепакоена білася сэрца кіраўніка паўстаньня, Рыцара Свабоды — Кастуся Каліноўскага. (Віктар Казько пра кнігу)


Фрагмент з раману
Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Глобус Адам
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.
Пясецкі Сяргей
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» – трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
Майрынк Густаў
Пад адной вокладкай сабраныя два раманы славутага аўстрыйскага пісьменніка-экспрэсіяніста Густава Майрынка. Дзеянне першага, гістарычна-фантастычнага рамана “Ноч Вальпургіі”, адбываецца ў Празе. Тут ёсць і містыка, і перасяленне душ, і мерцвякі, што нібыта кіруюць жывымі... Не менш фантастычны “Белы дамініканец” прысвечаны блуканням чалавечага “Я”.