Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Жанчына і леапард

Жанчына і леапард
3.90 BYN
Size: 120x180 mm
Weight: 160 g

Purchase

out of stock
ProseКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Ляўрэаты літаратурных прэміяўЛонг-ліст Прэміі Гедройца’2015Шорт-ліст Прэміі Гедройца’2015Барысік Таццяна

Description

Апавяданні. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 132 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, выпуск 56). Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7089-91-8.

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі “Жанчына і леапард” — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы.

За гэтую кнігу аўтарка атрымала 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015.

"Узор сучаснай жаночай прозы — лаканічна і дасціпна, захапляльна і філасафічна, з пранікненнем у псіхалагічныя таямніцы чалавечых стасункаў. (Прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў)

"Першае знаёмства з апавяданнямі Таццяны Барысік, што ўвайшлі ў зборнік “Жанчына і леапард”, выклікае надзею, што перад намі — доўгачаканы гумарыстычна-іранічны погляд на сучасную беларускую вёску. Бо “вясковая літаратура” — адзін з “кітоў”, на якім трымалася прыгожае пісьменства да нядаўняга часу, — досыць доўга была сур’ёзнай і ў нечым нават змрочнай..." (Паводле Дзяніс Марціновіч. Месца дзеяння — Вялікія Пацукі (рэцэнзія на кнігу Таццяны Барысік "Жанчына і леапард"))


"...Утульны, нібыта цацачны, дамок. Дым з коміна. Котка на вакне. Дагледжаны гародчык. Накормленыя кароўка і сьвіньні ў хляве, дзелавітыя куры ў двары. Ціхае сямейнае шчасьце далёка ад гарадзкой мітусьні і турбот. Спакойная старасьць. Менавіта такой бачыцца нам ідэальная вёска, дзе ўсе жывуць дружнай грамадой, падтрымліваюць суседзяў, старанна працуюць. Але пісьменьніцу Тацяну Барысік такая вёска не цікавіць, яна зьвяртаецца да іншага боку жыцьця ў сельскай мясцовасьці — цёмнага, бруднага, з пахам алькагольнага перагару і нямытай бялізны. Тут жывуць гультаі, злодзеі і даносчыкі, тут мужчыны п’юць, а жанчыны цяжка працуюць, тут дзеці недагледжаныя і старыя самотныя..." (Паводле Марына Весялуха. Вёска, жорсткая і бязьлітасная)


Літанкета Свабоды: Тацяна Барысік


ЗМЕСТ Паглядзець



Фрагмент з кнігі Паглядзець

Пра аўтарку

Таццяна Барысік нарадзілася 18 жніўня 1977 г. у Магілёве. У 1999 г. скончыла МДУ імя А. Куляшова па спецыяльнасці сацыяльны педагог, метадыст дашкольнага выхавання. Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў. Піша вершы і прозу. Аўтарка самвыдатаўскага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” (2003, Асіповічы). Друкавалася ў газетах “Новы час”, “Наша Ніва”, часопісе “ARCHE”. Нізка апавяданняў змешчаная ў зборніку “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Мінск, 2007).

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Бэссон Патрык
Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.
Жуковіч Васіль
Гэтая кніга — пра чалавечнае і звярынае ў людзях, а значыць — пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча — у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, — яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала перажываюць жыццёвыя нягоды.
«Эда Сноры Стурлусана», вядомая яшчэ як «Празаічная Эда» і «Ма­лодшая Эда», — не толькі падручнік для маладых скальдаў, але і адна з галоўных крыніцаў нашых ведаў пра міфы старажытнай Скан­дынавіі. Кніга змяшчае чатыры класічныя раздзелы і два некананічныя і, тым самым, з’яўляецца найбольш поўным з існых пера­кладаў на сучасныя мовы. У дадатак зборнік утрымлівае неабходныя каментары да празаічнага тэксту і тлумачэнні ўсіх кенінгаў у паэтычных устаўках.