Ліст да страчанага сябра
18.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 270 g
Purchase
Description

ISBN 978-985-6783-83-1
Пераклад паводле Lettre à un ami perdu. Paris, Librio. 1998.
Раман аднаго з найбольш вядомых сучасных французскіх аўтараў Патрыка Бэссона (нар. 1956), лаўрэата дзвюх найбуйнейшых французскіх літаратурных прэміяў — Гран-пры Французскай Акадэміі за раман (1985) і прэміі Рэнадо (1995), — апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці, і , на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.
ЗМЕСТ
Частка першая. Гэта адбылося ў лютым
Частка другая. Гароты Гладыс
Частка трэцяя. Анёльскія сіроткі
Products You May Like
Аўтары нумару: Ігар Бабкоў, Зінаіда Бандарэнка, Мікола Гіль, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Маякоўскі, Людміла Рублеўская, Ігар Сідарук ды іншыя.
Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці — а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… Валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
sale
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.