Бібліятэка французскай драматургіі. Том 3
11.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 320 g
Purchase
out of stock
Description
Пераклад з французкай Юліі Пятрушачкінай, Змітра Коласа; Укладанне Змітра Коласа. — Мінск.: Зміцер Колас, 2009. — 244 с. — (Бібліятэка французскай драматургіі).
ISBN 978-985-6783-77-0
У зборнік увайшлі драматычныя творы вядомых французскіх драматургаў, сяброў Французскай Акадэміі: "бацькі" тэатра абсурду Эжэна Ёнэско "Непадкупны забойца", літаратурнага і тэатральнага крытыка Т'еры Манье "Блюзнер" і аўтара самай касавай французскай п'есы канца 40-х — 50-х гг. Андрэ Русэна "Хатка".
ЗМЕСТ
Эжэн Ёнэско. Непадкупны забойца. Пер. Змітра Коласа
Т'еры Манье. Блюзнер. Пер. Юліі Пятрушачкінай
Андрэ Русэн. Хатка. Пер. Змітра Коласа
Products You May Like
Мастацкі свет знакамітай п'есы «Пігмаліён» Джорджа Бернарда Шоў (1856–1950), англійска-ірландскага драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, сатканы з парадоксаў і неверагодных метамарфоз. Простыя ісціны ён даказвае «ад адваротнага», пераказваючы сюжэт вядомага старагрэцкага міфа «навыварат»... У адрозненне ад вядомых нашаму масаваму чытачу рускіх перакладаў п'есы, гэты пераклад зроблены паводле поўнага англійскага выдання, з захаваннем аўтарскіх прадмовы, паслямоўя і ўставак.
Вешаваная драма «Баладына» выдатнага польскага драматурга і паэта-рамантыка Юльюша Славацкага (1809-1849) належыць да самых значных у яго творчым даробку. Выкарыстоўваючы матывы нацыянальнага фальклору, а таксама дасягненні шэкспіраўскай драмы і тагачаснага французскага тэатра, творца закранае праблемы ўзаемадачыненняў Дабра і Зла ў гістарычным часе і ў Вечнасці. Твор першыню публікуецца ў перакладзе на беларускую мову.
sale
Бертальт Брэхт (1898-1956) – нямецкі драматург і паэт, стваральнік «эпічнага тэатра», чалавек, які ўсё сваё жыццё мусіў рабіць выбар паміж рознымі таталітарнымі ідэалогіямі і, як мог, супрацьстаяў кожнай з іх. Драма «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» (1941) не толькі паказвае тэхналогію заваявання ўлады гітлераўскім і да яго падобнымі рэжымамі, але і ставіць вечнае пытанне: ці можа палітыка наогул быць маральнай?














