Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
3.31 BYN
Weight: 650 g
Purchase
out of stock
Description
Для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. Алена Масла ; маст. Тамара Шэлест. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 152 с. : іл.
ISBN 978-985-6720-65-2
"Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў" – своеасаблівы працяг ужо добра вядомых чытачу "Чырвонай кнігі..." і "Лясной кнігі...". Кніга прысвечаная беларускім рэкам, азёрам, шырокавядомым вадаёмам і іх жыхарам. У "Блакітнай кнізе" прадставілі свае творы амаль трыццаць паэтаў і пісьменнікаў, такіх як Пятро Васючэнка, Раіса Баравікова, Віктар Гардзей, Валерый Кастручын, Уладзімір Мазго, Анатоль Зэкаў ды інш.
Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.
ЗМЕСТ
Віктар Гардзей. Незабудкі азёр
Алесь Карлюкевіч. Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады / Скубу не пер'е, ем не мяса
Серж Мінскевіч. Як Зюзіч і Скварыч свет дзялілі
Раіса Баравікова. Казка пра закаханага Дрывяты і жывую ваду
Віктар Шніп. Вада
Людміла Рублеўская. Свіслацкія цмокі і Плябанскія млыны
Уладзімір Мазго. Чараўніцы краю
Наталля Кісялёва. Казкі пра Блакітныя азёры
Васіль Шырко. Сомік
Серж Мінскевіч. Дваццаць тры дні з жыцця карузлікаў
Янка Галубовіч. Вожык і ручаёк
Мікола Чарняўскі. Матуля Шо, дачушка Шоша
Генадзь Аўласенка. Дашачка і балота
Анатоль Бутэвіч. Як Нёман хацеў вуграм дапамагчы
Алена Масла. Споведзь мёртвай ракі
Мікола Маляўка. Цёплае дыханне
Пятро Васючэнка. Копанка
Уладзімір Ліпскі. Рыбак – не бядак / Прыгоды конікаў
Алесь Бадак. Спартсменкі Вадамеркі
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Вілія
Алесь Карлюкевіч. У блакітным полі
Алена Масла. Крыўда старога Вадзяніка
Генадзь Аўласенка. Сом-агароднік
Анатоль Зэкаў. Смелая Плотачка
Франц Сіўко. Бобрык Плясік і Цімоша
Аксана Спрынчан. Выдра-Выдра-Выдраніца
Валерый Кастручын. Казка пра сама Сёму
Наталля Бучынская. Наяда марская, або Услед за песняй
Віктар Гардзей. Свіцязь
Алена Бабурэвіч. Бусел-скнара, або Як з'явіліся гарлачыкі
Алесь Карлюкевіч. Зорны шлях белых гарлачыкаў
Алесь Бадак. Дамавік і Жаба
Анатоль Зэкаў. Лянівая Чарапаха
Алесь Бадак. Пра Бабра і Вужа
Раіса Баравікова. Казка пра жабяня Квыш-Квыш і яго бясстрашнае падарожжа
Алесь Карлюкевіч. Пісьмо сям'і панадцітавак / Падарожжа без межаў
- НЕЗАБУДКİ АЗЁР Ля ціхай затокі, на плёсе Ёсць шчасце згадаць аб любві. Сваіх я не высушу вёсел – Плыві, мая лодка, плыві! Крычаць патрывожана гусі У мройны азёрны разліў. А карта маёй Беларусі – Як луг, што блакітна зацвіў. Ля Браслава звоняць крыніцы, Азёры Наддзвіння бруяць. İ вербы схіляюцца ніца, İ вёслы, і вёслы блішчаць. Якая ж нязнаная сіла İ вабіць сюды, і заве, Дзе Нарач нябёсы ўтапіла, Дзе Свіцязь плюскоча ў траве. Запеў пастушковае дудкі Ля плёсаў яшчэ не замёр. İ росна цвітуць незабудкі Маіх беларускіх азёр. Віктар Гардзей
Products You May Like
У вас есть тараканы? Нет-нет, не в квартире. В голове. Вы хорошо с ними знакомы? Может, вы даже сумели подружиться? Если так, вы — молодец, ибо проделали огромную работу над собой. А теперь представьте, что вместо своих тараканов вы начали видеть тараканов других людей. Вы сможете жить привычной жизнью или сойдёте с ума? Возможно, вы полюбите тараканов больше, чем самого близкого человека. А может быть…
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .
sale
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый – каханне, страх, роспач. З імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку.














