Дараванне
6.30 BYN
Size: 120x200 mm
Weight: 290 g
Purchase
out of stock
Description
Дараванне=Прощение=Vergebung: Аповесць. — Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2013. — 208 с.Кніга змяшчае аповесць “Дараванне” на трох мовах: беларускай, рускай і нямецкай.
ISBN 978-985-7059-28-7.
Старажытнагрэчаскае слова “алетэйя” (“ісціна”) літаральна азначае “адсутнасць забыцця”. Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну — да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава “Дараванне” беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза — цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе.
Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці “замацаванне афекту” гістарычнай памяці?
“…Псіхадраматычны формазмест (здзяйсненне хрэстаматыйнага адзінства) пры ўнікальнай аўтарскай “энергетыцы”, што праблісквае ў стылі, ужо абяцае чытачу штосьці каштоўнае — рэдкую ракавінку ў вялізным моры рознага кшталту славеснасці. Але гэта яшчэ не ўсё”.
Таццяна Студзенка, "Дараванне супраць кампрамісу" ("Звязда")
ЗМЕСТ
Дараванне
Прощение (перевод с белорусского автора)
Vergebung (пераклад з беларускай Андрэ Бёма)
Диалог со временем: интервью-послесловие (Алесь Карлюкевич)
Пра аўтарку Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Products You May Like
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.
«Яўрэйская дзяржава» і «Старая новая зямля» творы заснавальніка палітычнага сіянізму Тэадора Герцля, якія адыгралі ключавую ролю ў нацыянальным руху яўрэяў. «Яўрэйская дзяржава» (1896) уяўляе сабой грунтоўную працу (памфлет), у якой аналізуецца тагачаснае цяжкае становішча яўрэяў, раскіданых па розных краінах свету, і на аснове гэтага аналізу прапаноўваецца рашэнне – уз'яднанне яўрэйскіх грамад ва ўласнай нацыянальнай дзяржаве. «Старая новая зямля» (1902) мастацкі твор, у якім падаецца жывое бачанне будучай яўрэйскай дзяржавы, утапічны раман, у якім элементы філасофска-эканамічнага трактата мяжуюць з апісаннямі чалавечых узаемаадносін і побытавых сітуацый. Абедзве кнігі ў свой час натхнілі людзей на агульную справу, якая ўвасобілася ў стварэнні дзяржавы Ізраіль.
Раман Яхіма Топала "Цэх д'ябла" – гэта літаратурныя раскопкі вусцішнай гісторыі ХХ стагоддзя, пераплеценыя з сюррэалістычным дзеяннем, якое вялікай часткай адбываецца ў Беларусі, праўда, Беларусі фантомнай, але, тым не менш, лёгка распазнавальнай. Раман быў выдадзены ў 2009 годзе, і з таго часу выйшаў у розных краінах у перакладах амаль на два дзясяткі моваў. Яхім Топал (нар. у 1962 г.), адзін з найбольш вядомых у сучасным свеце чэшскіх пісьменнікаў, за гэтую кнігу быў уганараваны прэміяй Яраслава Сайферта і прэміяй Міжнароднага ПЭН-клуба.














