Доўгая дарога дадому
Description
Кніга ўспамінаў. – Прадмова аўтара; мастак А. Бохан. – Мінск: ГА БТ "Кніга", 2004. – 544 с.
ISBN 985-6605-13-Х
ISBN 985-6605-13-Х
Гэтая кніга – успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
Кароткае прадмоўе
Перш за ўсё хачу папярэдзіць чытача, што гэтая кніга – твор вельмі інтымны, суб’ектыўны, аднабаковы, якім зрэшты, ці не заўжды зьяўляецца мэмуар, успамін, сьведчаньне. Думаецца, у тым ягоная сіла, але адначасна і слабасьць, падстава для прэтэнзіяў і нязгоды. У сваё апраўданьне магу толькі сказаць, што ня меў жаданага намеру каго-небудзь абразіць, што-колечы скрывіць ці знарок падаць у неадэкватным сьвятле. Бальшыня названых у творы пэрсонаў прыведзеная пад іхнымі сапраўднымі імёнамі. Хіба ў асобных выпадках імёны зьмененыя – зь меркаваньняў павагі да годнасьці тых пэрсонаў ды і ў інтарэсах аўтара. Наколькі тое магчыма, аўтар імкнуўся прытрымлівацца храналёгіі, хаця тое не заўжды ўдалося. Асабліва там, дзе падзеі адбываліся паралельна або выпадалі з пэўнага лягічнага ланцугу. Выбачаюся перад тымі, каго не ўпамянуў тут, пра каго напісаў мала ці тым болей ня так, як яны заслугоўваюць. Перад тымі, каго засмуціў названымі фактамі або празьмернымі азначэньнямі. Знарок нікога не хацеў пакрыўдзіць.
Васіль Быкаў
Пра аўтара ў Вікіпедыі.

Recommended Products
Сёмы том Поўнага збора твораў змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самых першых і заканчваючы тэкстамі 1970-х гадоў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мемуарная проза – усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцця. Далітаратурная біяграфія».
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфічным даведнікам.
Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага...
Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі.