Ліквідацыя. Без цэнзуры
Description

ISBN 978-985-6914-17-4
У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.
Дасьледчык творчасьці Васіля Быкава Сяргей Шапран узнаўляў скалечаныя савецкай цэнзурай творы паводле першапачатковага аўтарскага варыянту, які знайшоў у хатнім архіве малодшы сын народнага пісьменьніка Васіль. Купюры, зь якімі «Ліквідацыя» пад навязанай аўтару назвай «Сотнікаў» друкавалася з 1970 году, сустракаюцца амаль на кожнай старонцы. Сяргей Шапран знайшоў сотню выразаных цэнзарамі фрагмэнтаў аповесьці — ад асобных сказаў да цэлых старонак. (Глядзець цалкам артыкул з нагоды выхаду кнігі на радыё “Свабода”)
ЗМЕСТ
Ліквідацыя. Аповесць
Сяргей Шапран. Біблейскі сюжэт. Пасляслоўе да аповесці “Ліквідацыя”
Каментарыі
Выразаныя цэнзурай, а цяпер адноўленыя часткі аўтарскага тэксту адмыслова пазначаныя ў кнізе
Products You May Like
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці — а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… Валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…