Мёртвым не баліць. Без цэнзуры
Description
Укладанне, пасляслоўе, каментарыі Сяргея Шапрана. — Мінск: Медыял, 2014. — 608 с.: [24] с. іл. Цвёрдая вокладка.Кніга цалкам прададзеная.
ISBN 978-985-6914-12-9
Гэты твор Васіля Быкава першы раз з'явіўся ў друку ў 1965 годзе. Некалькі разоў аповесць “рэзалі” савецкія цэнзары, разам з гэтым высокія чыноўнікі з ЦК КПCС і КДБ пачалі кампанію шальмавання аўтара ды яго твора. Прычынай да гэтага стала “отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных позиций”. Амаль 20 год твор быў забаронены для друку. Потым Быкаў неаднойчы шкадаваў аб тым, што стала з яго аповесцю — і быў упэўнены, што не засталося ніводнага першага, аўтарскага экзэмпляра. Але сучаснікам давялося знайсці той самы ўнікальны чарнавік.
І вось нарэшце праз пяцьдзесят гадоў пасля напісання аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” выдадзеная нарэшце так, як стварыў яе аўтар.
ЗМЕСТ
Мёртвым не баліць. Аповесць
Сяргей Шапран. Там, дзе праўда. Пасляслоўе да аповесці “Мёртвым не баліць”
Каментарыі
Выразаныя цэнзурай, а цяпер адноўленыя часткі аўтарскага тэксту адмыслова пазначаныя ў кнізе

Products You May Like
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.
sale
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.
Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар больш як дзесятка паэтычных зборнікаў, шматлікіх апавяданняў, шэрагу аповесцяў і раманаў, а таксама драматургічных твораў. Кніга прапануе некалькі найбольш вядомых аповесцяў і апавяданняў пісьменніка, з якімі, несумненна, будзе цікава пазнаёміцца шырокаму колу чытачоў.














