Поўны збор твораў у 14 т. Том 10. Кніга 1
15.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 610 g
Purchase
Description
Том 10, кніга 1: Маладыя гады (1985, 2001). Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957—1980). — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 544 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-7089-59-8.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам “Маладыя гады” (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957—1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта — Максіма Багдановіча і любімага пісьменніка — Уладзіміра Караткевіча. У кнізе «Наш сусед Караткевіч. Словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча» Адам Глобус сабраў свае нататкі пра пісьменніка, з якім яму пашанцавала жыць па суседстве, на адной лесвічнай пляцоўцы.
Зборнік "Макар Краўцоў (Касцевіч)" — і першае кніжнае выданне выбраных твораў пісьменніка, і спроба першага аднаўлення яго біяграфіі. Аўтар слоў знакамітага "Ваяцкага маршу" ("Мы выйдзем шчыльнымі радамі") да сёння застаецца асобай малавядомай не толькі шырокай публіцы, але і спецыялістам. Кніга адлюстроўвае разнастайную (паэтычную, літаратурна-крытычную, публіцыстычную, мемуарную) спадчыну Макара Краўцова (Касцевіча), а таксама распавядае пра пакручасты лёс творцы.
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфічным даведнікам.














