Уладары Вялікага княства
2.58 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 790 g
Purchase
out of stock
Description
2-е выданне, папраўленае — Мінск : Беларусь, 2007. — 607 с. : іл. Цвёрдая вокладка.ІSBN 978-985-01-0725-1
Кніга распавядае пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў XVI—XVII стагоддзях. У цэнтры ўвагі палітычныя і вайсковыя дзеячы беларускай мінуўшчыны: Міхайла Глінскі, Канстанцін Астрожскі, Мікалай Радзівіл Руды, Леў Сапега, Ян Хадкевіч, Януш Радзівіл, Павел Сапега ды іншыя.
Папярэдняе выданне выйшла ў 2002 годзе.
Адрасуецца ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Прадмова Паглядзець прадмову цалкам
Products You May Like
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Кніга складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910–1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў.
Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вялікага Княства Літоўскага пад уладай Аляксандра Ягелончыка. У ёй раскрываюцца асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы, канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка, дзейнасць найважнейшых дзяржаўных органаў (канцылярыя ВКЛ), а таксама даецца вычарпальны пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты.














