Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Цягнік Чыкага—Токіё

Цягнік Чыкага—Токіё
17.40 BYN
Size: 160x160 mm
Weight: 255 g

Purchase

out of stock
Выдавец Логвінаў ІгарПеракладыPoetryХадановіч АндрэйПераклады Андрэя Хадановіча

Description

Вершы / Мастак Райнхард Кляйнст. — Logvino literatūros namai, 2016. — 182 с.

ISBN 978-609-8147-49-0

Кніга вершаў Андрэя Хадановіча — амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары — у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38 тралейбуса, і заканчваецца ў Менску, дзе ён ёсьць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.


Пра кнігу

Андрэй Хадановіч на Літрадыё. Цягнік Чыкага-Токіё (LITRADIO.BY)


ЗЬМЕСТ Паглядзець

ВЕРШ З КНІГІ Паглядзець

ПРА АЎТАРАЎ

Андрэй Хадановіч (1973) — паэт, перакладчык добрых вершаў і песень. Удзельнічаў у шматлікіх паэтычных фэстывалях, некаторыя зь іх сам жа арганізоўваў. Напісаў некалькі кніг для дарослых і адну для дзяцей. Часам падарожнічае па сьвеце. Часам вяртаецца дадому.



Райнхард Кляйст (1970) — мастак, графік, віртуоз. Ілюструе кнігі. Малюе коміксы, а таксама вершы й песьні ў рэжыме іх чытаньня й сьпяваньня. 12 лютага 2015 г. у Менску намаляваў некалькі вершаў і перакладаў Андрэя Хадановіча. Падарожнічае па ўсім сьвеце. Рэшту часу жыве ў Бэрліне.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Архілох
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплеценыя самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна.
sale
Сцебурака Усевалад
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
Ейтс Ўільям Батлер
Ўільям Батлер Ейтс (1865-1939) – ірландскі паэт, драматург і візіянер, адзін з найбольш вядомых англамоўных творцаў ХХ стагоддзя, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1923 г. Яго вершы злучаюць неарамантычныя традыцыі са складанай мовай мадэрнісцкай паэзіі, матывы кельцкай міфалогіі з фактамі ўласнай біяграфіі і гісторыі Ірландыі.